Знайсці
09.12.2022 / 21:598РусŁacБел

Хочаце палепшыць сон? Старайцеся пазбавіцца гэтай звычкі

Якасны сон добра ўплывае на здароўе і настрой. Мала хто ведае, што сну шкодзіць вячэрняе пераяданне. Якія прадукты часцей за ўсё выклікаюць праблемы са сном?

Фота: vecteezy.com

Вядомы біёлаг Бенджамін Бікман называе пераяданне вечарам адной з самых частых прычын дрэннага сну. Вячэра ці перакус непасрэдна перад сном стымулююць сімпатычную нервовую сістэму, якая мабілізуе арганізм да дзейнасці. У той жа час парасімпатычная нервовая сістэма, якая адказвае за рэлаксацыю, не можа нармальна функцыянаваць, і так мы сабатуем яе працу, тлумачыць onet.pl.

Падчас прыняцця ежы тэмпература цела павышаецца, і гэта паказвае на тое, што арганізм працуе над страваваннем. У такіх умовах целу складаней расслабіцца. Акрамя таго, калі перад сном з’есці нешта салодкае, гэта павысіць узровень глюкозы ў крыві, што выкліча пачашчэнне пульсу, неспакой і павышаны крывяны ціск. Людзі часта вінавацяць у гэтых сімптомах стрэс, але насамрэч яны часта звязаныя з вячэрнім пераяданнем.

Паводле Бікмана, падчас вячэры мы павінны прытрымлівацца трох правілаў. Варта пазбягаць простых вугляводаў (перш за ўсё гэта слодыч, садавіна, ягады, цукар і мёд), выбіраць багатыя на бялкі прадукты і не баяцца ежы, што змяшчае тлушчы. Акрамя таго, Бікман раіць вячэраць не пазней чым за тры-чатыры гадзіны да сну.

Варта памятаць і пра іншыя спосабы палепшыць якасць начнога адпачынку. Перш за ўсё, вечарам варта расслабіцца, і ў гэтым вам могуць дапамагчы цёплая ванна, спакойная музыка і апырскванне падушкі эфірным алеем накшталт лавандавага. Важна і каб целу было цёпла: накрывацца дзвюма коўдрамі адразу ці коўдрай і пледам на ногі — нармальна. Паспрабуйце таксама займацца вечарам ёгай ці медытацыяй.

Чытайце таксама:

На спіне, жываце ці на баку? Навукоўцы назвалі найлепшыя позы для сну

Ці карысна спаць у шкарпэтках? Доктар не сумняецца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
41
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
11
Сумна
11
Абуральна
18
1
Максим Дизайнер/адказаць/
10.12.2022
Так как секса в Беларуси нет, придется доверится автору
0
Шурум Бурум/адказаць/
10.12.2022
Холмс, посты тыя, ды мінімум мяса, гэта й была панская ежа. А ў доўгажыхароў - сала, бульба, цыбуля ды гарох з рэпай, на тым жа сале(!), пад акампанемент касы й грабляў зь віламі... Веганскія мантры асабіста мяне ў транс не заводзяць. Сёньня гэта проста бізнэс, таму й дзьмуць яны ў вушы лёгкадумным. Да вашага ведама, пры ўжыванні бялковай ежы (а гэта мяса) ніколі не атлусьцееш, бо для ператраўліваньня такой ежы арганізм выдаткоўвае больш энэргіі, чым атрымлівае ад яе. Проста расьлінны рацыён, без бялковай ежы - здароваму чалавеку, як той качцы - сюды ўвайшло, празь тое выйшла... Не ежа (асабліва калі яна разнастайная) галоўным чынам уплывае на працягласьць і якасьць жыцьця, а лад самога жыцьця, які вядзе чалавек, вымушаны весьці, наяўнасьць стрэсаў, адсутнасьць пазітыўных эмоцыяў, руціннасьць, замкнутасьць, нерухомасьць, і дтп.
0
Холмс/адказаць/
11.12.2022
Ok. Посьпеху! :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930