Wildberries паспрабаваў зменшыць тэрмін захоўвання тавараў, але ўрэшце адкруціў усё назад
5 снежня маркетплэйс Wildberries вырашыў абмежаваць перыяд, на працягу якога замовы можна захоўваць у пунктах выдачы, да 7 дзён — каб разгрузіць пункты выдачы ў перыяд распродажу і перадсвяточнага ажыятажу. Але ўжо 9 снежня ён перадумаў і вярнуў 14-дзённы тэрмін захоўвання тавараў, паведамляе Office Life.
Рэч у тым, што кліенты Wildberries адрэагавалі на змены вялікімі чэргамі ў пункты выдачы. Таму «для зручнасці пакупнікоў» маркетплэйс вымушаны быў адкруціць усё назад.
У Wildberries адзначылі «гарачую пару» пераднавагодніх пакупак і значны рост колькасці наведвальнікаў ва ўласных і партнёрскіх пунктах выдачы, аднак на пытанне, якія меры прадпрымае кампанія, каб скараціць або ліквідаваць чэргі ў пунктах выдачы, не адказалі.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сем гадоў за пяць антываенных цэтлікаў у краме
 3
«Для папулярызацыі каштоўных металаў». У Егіпце паставілі банкамат, які замест грошай выдае залатыя зліткі
Памерла праўнучка Францішка Багушэвіча
 1
«Сёння Еўропе патрэбная бяспека ад Расіі і супраць Расіі, а не з Расіяй». Міністры замежных спраў краін Балтыі не будуць удзельнічаць у пасяджэнні АБСЕ
 4
Фінляндыя цалкам закрывае ўсходнюю мяжу
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера