Знайсці
12.12.2022 / 22:53РусŁacБел

Пад санкцыі Еўрасаюза трапіў паўночны карэец, які жыве ў Беларусі

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць грамадзяніна КНДР Чон Ен Нама, які жыве ў Мінску. Дакумент апублікаваны сёння ў афіцыйным часопісе ЕС, піша Reform.by.

Фота ілюстрацыйнае

У дакуменце пазначана, што Чон Ен Нам 1966 года нараджэння з'яўляецца прадстаўніком у Мінску арганізацыі, якая мае прамыя сувязі з Другой акадэміяй прыродазнаўчых навук КНДР і бярэ ўдзел у дзейнасці падсанкцыйнай арганізацыі. Адзначаецца, што ён прымае «непасрэдны ўдзел у прадстаўленні сродкаў і матэрыялаў для ядзернай, а таксама праграм, звязаных з балістычнымі ракетамі або іншымі відамі зброі масавага знішчэння».

Другая акадэмія прыродазнаўчых навук КНДР — дзяржарганізацыя, якая займаецца даследчымі працамі і распрацоўкай перадавых сістэм узбраення КНДР, уключаючы ракеты і, магчыма, ядзерную зброю. Раней яна трапіла пад санкцыі ЗША.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930