Знайсці
14.12.2022 / 23:457РусŁacБел

Што рабіць беларусам, якіх дзяржава можа пазбавіць грамадзянства? Парады адваката

14 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі законапраект, які дазваляе пазбаўляць беларусаў грамадзянства па нараджэнні. Праект уводзіць новую падставу страты грамадзянства — «у сувязі з наяўнасцю прысуду суда Рэспублікі Беларусі, які ўступіў у законную сілу, пацвярджае ўдзел асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ёй цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь, калі такая асоба знаходзіцца за межамі краіны». Парады, што рабіць, калі такое адбылося, дае ў размове з «Радыё Свабода» адвакат, эксперт у міжнародным праве Алесь Міхалевіч.

Што трэба зрабіць

Пакуль нікога яшчэ грамадзянства ў Беларусі не пазбавілі. Але Алесь Міхалевіч тым, хто ў зоне рызыкі, раіць яшчэ да пазбаўлення грамадзянства атрымаць дазвол на жыхарства ў еўрапейскай краіне.

«Калі вас пазбавілі грамадзянства, значыць, у вас ёсць доказы таго, што вас пераследуюць. Бо грамадзянства будуць пазбаўляць таго, хто прызнаны вінаватым у «экстрэмізме». Неабходна звяртацца па статус уцекача ў той краіне, дзе вы знаходзіцеся. Калі вы знаходзіцеся ў недэмакратычнай краіне, варта пераехаць у першую ж дэмакратычную», — раіць Алесь Міхалевіч.

Пры падачы дакументаў на ўцякацтва важна далучыць рашэнне суда аб прызнанні экстрэмістам і чакаць рашэнне аб наданні міжнароднай абароны. Гэтая працэдура можа зацягнуцца на паўгода-год.

«Калі вы прызнаеце, што вы не грамадзянін Беларусі, ва ўсіх анкетах можна пісаць, што вы асоба без грамадзянства. Але я б не прызнаваў гэтага, бо не Лукашэнка мне даваў грамадзянства і не ён яго будзе забіраць», — кажа Алесь Міхалевіч.

Пасля атрымання статуса ўцекача і міжнароднай абароны чалавек атрымлівае, апроч дазволу на жыхарства, дакумент, з якім ён можа падарожнічаць. Пакуль чалавек чакае рашэння аб статусе міжнароднай абароны, выязджаць з краіны падачы дакументаў нельга.

Якія праблемы могуць узнікнуць

Паводле Алеся Міхалевіча, у асобы, якую пазбавілі грамадзянства, могуць узнікнуць праблемы з атрыманнем візы ў Канаду, ЗША, Вялікую Брытанію, Аўстралію. Аднак будуць і перавагі:

«Напрыклад, не будзе патрэбы выходзіць з беларускага грамадзянства, калі чалавек будзе атрымліваць грамадзянства іншай краіны, якая забараняе падвойнае. Не трэба будзе вырашаць нейкія праблемы, звязаныя з Беларуссю», — гаворыць Алесь Міхалевіч.

Таксама не будзе праблемы з падаўжэннем беларускага пашпарта, тэрмін якога скончыўся.

Такія выпадкі, калі чалавека пазбаўлялі грамадзянства пры наяўнасці ў яго толькі аднаго грамадзянства, Алесь Міхалевіч прыгадвае толькі ў СССР і фашысцкай Нямеччыне.

«У Беларусі грамадзянства пазбавілі Паўла Шарамета, але тады Беларусь даказвала наяўнасць у яго расійскага грамадзянства і працы на дзяржаўнай службе ў Расіі. Матэрыялы гэтай справы былі засакрэчаныя», — успамінае Алесь Міхалевіч.

Чытайце таксама:

Кавалеўскі: Мы будзем дабівацца адпаведнага прававога статусу для беларусаў, пазбаўленых рэжымам грамадзянства

Пазбаўляць грамадзянства за экстрэмісцкую дзейнасць. Дэпутаты прынялі ў двух чытаннях законапраект аб грамадзянстве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
24
1
Кастусь/адказаць/
15.12.2022
Вступайте в Полк Калиновского чтобы освободить Беларусь
0
Андрусь/адказаць/
15.12.2022
даведка, вам будзе цяжка гэта сабе ўявіць, але для тых, каго вы называеце "беглыми", свабода даражэй за "остальное"! 
0
даведка/адказаць/
15.12.2022
Называю не я, а режим использует данный термин, в том числе в последних законодательных новеллах (специальное производство, лишение гражданства...) в отношении граждан, находящихся за пределами страны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930