Знайсці
20.12.2022 / 16:529РусŁacБел

«Чалавек-павук — гэта не беларускі герой». У дзіцячых садках і школах забаранілі святкаваць Хэлоўін і апранаць касцюмы замежных герояў

У сацыяльных сетках быў апублікаваны ліст аддзела адукацыі Жлобінскага раёна, у якім паведамляецца, што кіраўнікі ўстаноў адукацыі павінны прыняць «вычарпальныя меры па недапушчэнні прапаганды правядзення мерапрыемстваў, якія супярэчаць традыцыйным каштоўнасцям беларускага народа». Прыкладамі такіх мерапрыемстваў былі названыя Дзень усіх Святых і касцюмы герояў «Хагі вагі». Поўны спіс забароненых у дзіцячых садках і школах святаў і герояў журналіст выдання «Флагшток» паспрабаваў высветліць у галоўным упраўленні адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

Падчас званка ва ўпраўленне журналіст «Флагштока» назваўся бацькам дзіцяці, які вучыцца ў адной з гомельскіх школ. Галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы Святлана Лучкова пацвердзіла, што забароны сапраўды існуюць. Іх падрабязнасці бацькам павінны расказаць падчас найбліжэйшага бацькоўскага сходу. 

Пры гэтым канкрэтнага спісу рэкамендацый чыноўніца агучыць не змагла:

«Я магу вам сказаць, што гэта, вядома ж, героі мультфільмаў, якія распаўсюджаныя на агульнанацыянальным тэлебачанні. Гэта героі беларускіх і рускіх народных казак. Але не імпартныя героі, якія не адпавядаюць беларускім каштоўнасцям. Чалавек-павук — гэта не беларускі герой».

На ўдакладняючае пытанне аб тым, якое дачыненне да беларускіх каштоўнасцяў маюць расійскія героі, чыноўніца паведпміла, што ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра герояў савецкіх мультфільмаў.

Чыноўніца з упраўлення адукацыі таксама пацвердзіла, што святкаванне Хэлоўіна ў беларускіх школах з гэтага часу будзе забаронена:

«Хэлоўіны ў дзяржаўных установах не праводзяцца. У сувязі з тым, што ўсё ж такі праводзіліся Хэлоўіны, але не як грамадскае, грандыёзнае мерапрыемства, праводзіць гэтыя «святы» не дазволена».

Адказнасць за правядзенне забароненых святаў і выбар «правільных» дзіцячых касцюмаў, па словах чыноўніцы, будзе ўскладзена на кіраўнікоў устаноў адукацыі.

У лісце, разасланым Жлобінскім аддзелам адукацыі, пазначана, што забарона праводзіцца на падставе даручэння Савета Міністраў, зробленага 30 лістапада 2022 года. А таму да такіх мер, як выглядае, падштурхнуў данос сумна вядомай гродзенскай актывісткі Вольгі Бондаравай і іншых падобных дзеячаў. Раней праходзіла інфармацыя, што яна пачала вайну з Хагі Вагі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
55
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14
20.12.2022
"Чалавек-павук — гэта не беларускі герой»." - кажа чыноўніца, пяшчотна паглажвачы пад шэрым мешкаватым касцюмам ад камінтэрна чорны латэксны касцюм жанчыны-коткі
20.12.2022
Хммм. Может Гаюн подойдет? Как он выглядит то?
0
Лідкін боршч /адказаць/
20.12.2022
Касьцюм вусатага мужыка падыдзе? Гэта ж наш казачны д.., прабачце, герой.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930