Знайсці
22.12.2022 / 16:265РусŁacБел

NYT назваў дзясяткі пскоўскіх дэсантнікаў, якія забівалі ўкраінцаў у Бучы

Журналісты ідэнтыфікавалі дзясяткі расійскіх вайскоўцаў, якія забівалі мірных людзей у Бучы, гаворка ідзе пра байцоў 234-га дэсантна-штурмавога палка.

У СМІ прааналізавалі запісы тэлефонных размоў, дакументы, інтэрв'ю і тысячы гадзін відэа, якія паказваюць, як расійскае дэсантнае падраздзяленне забіла дзясяткі людзей на вуліцы Яблонскай у Бучы ў сакавіку.

У прыватнасці, акупанты адбіралі мабільныя тэлефоны ў ахвяр і адразу тэлефанавалі ў Расію ці на расійскія тэлефонныя нумары.

Званкі расіянаў з двух тэлефонаў ахвяр у Бучы

Паводле звестак СМІ, ёсць доказы таго, што здзяйснялі зверствы ў Бучы расійскія дэсантнікі 234-га палка.

Гэта відаць, у прыватнасці, з сімволікі, якую акупанты спрабавалі схаваць на вайсковай тэхніцы, пакінутай у Бучы дакументацыі і асабістых запісаў расіян.

Так, на адным з папяровых запісаў паказаны нумар вайсковай часці пскоўскіх дэсантнікаў — в/ч 74268. Таксама пасля сябе акупанты пакінулі нарукаўныя знакі палка.

Адзначаецца, што тэлефоны некаторых ахвяр на Яблонскай акупанты выкарыстоўвалі для асабістых званкоў амаль адразу пасля забойства. Акрамя таго, тэхніку гэтага палка фіксавалі ў месцах абстрэлу ахвяр.

Увогуле журналісты ідэнтыфікавалі 22 акупантаў з 234-га дэсантна-штурмавога палка.

Пскоўскія дэсантнікі, якія тэлефанавалі з Бучы

Журналістам таксама ўдалося ідэнтыфікаваць целы 36 ахвяр расіян на вуліцы Яблонскай у Бучы.

У СМІ таксама апублікавалі карту выяўленых целаў.

Спіс забітых расіянамі цывільных на Яблонскай

Нельга быць упэўненымі, што менавіта гэтыя людзі забілі тых ці іншых людзей у Бучы, аднак пра знаходжанне 234-га палка ва Украіне сведчаць і іншыя даныя.

У прыватнасці, перад уварваннем расійскі палкоўнік гэтага палка Арцём Гарадзілаў быў у Беларусі сярод расійскіх вайскоўцаў. Падобнага да Гарадзілава камандзіра таксама фіксавалі ў Бучы. Ён з двума ахоўнікамі хадзіў па вуліцах горада каля цел мірных украінцаў.

Гарадзілаў у лютым рыхтуецца да ўварвання ва Украіну з Беларусі

Пасля дэакупацыі Кіеўшчыны, калі зверствы акупантаў у Бучы сталі відавочнымі, 8 красавіка Гарадзілава і іншых расійскіх гарларэзаў узнагародзілі ордэнамі «Мужнасці».

234-ты полк уваходзіць у склад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі, якую Офіс генпракурора падазрае ў зверствах у Бучы.

У лістападзе інфармацыйнае агенцтва Associated Press апублікавала расследаванне пра тое, як расійскія войскі ў пачатку сакавіка здзяйснялі масавыя забойствы ў Бучы пад Кіевам.

Офіс генпракурора Украіны падазрае ў ваенных злачынствах у Бучы вайскоўцаў 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі, якой камандаваў генерал-маёр Сяргей Чубарыкін. Яго вышэйшы начальнік — генерал-палкоўнік Аляксандр Чайко — камандуе войскамі Усходняй вайсковай акругі РФ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Чаркашкварка/адказаць/
22.12.2022
Расейскiя забойцы на апошнiм здымку
0
Железный Дровосек /адказаць/
22.12.2022
Желаю украинцам создать аналог Моссада,чтобы потом скрупулёзно всех этих млекопитающих за ноздри из норок повытягивать. Десантниками этих существ называть нельзя.
4
Ерома/адказаць/
22.12.2022
Не веру абсалютна! Нарысаваць можна што угодна. А рысуют там очэнь харашо, асобена у Галівуде.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера