Знайсці
23.12.2022 / 13:531РусŁacБел

Звальняюць дырэктарку Гомельскага моладзевага тэатра Алену Маставенка

Два дні таму дырэктарцы Гомельскага моладзевага тэатра Алене Маставенка ўручылі паведамленне аб непрацягненні кантракта. Пра гэта паведаміла тэатральны крытык Настасся Панкратава.

Кантракт у Алены Маставенка заканчваўся 25 студзеня. Але яго прапанавалі скасаваць да заканчэння тэрміну. Прычыны звальнення пакуль не агучаны.

«Алена Маставенка прыйшла ў гомельскі тэатр ў 2017-м годзе. І вельмі хутка тэатр загучаў на ўсіх рэспубліканскіх пляцоўках. Алена не баялася эксперыментаў і давярала маладым рэжысёрам. Дзякуючы такому падыходу загучаў культавы МакДонах, Марыус фон Маенбург з рэзануючай назвай «Вырадак» (гэтыя спектаклі ставіў Віталь Краўчанка да свайго пераходу ў Купалаўскі тэатр, менавіта ў гомельскую «маладзёжку» ён вярнуўся пасля разгрому Купалаўскага), тут быў спектакль з музыкай Ягора Летава ў пастаноўцы Паршына, спектакль Юрыя Дзівакова», — напісала Н. Панкратава.

Па яе словах, у тэатры з'явілася мноства небанальных аўтараў і дзёрзкіх пастаноўшчыкаў. Не дзіва, што на найбліжэйшую пасля свайго прыходу ў тэатр Нацыянальную тэатральную прэмію гомельская моладзь прыехала адразу з трыма пастаноўкамі, зладзіўшы ў Мінску міні-гастролі.

«Мясцовыя газеты называлі «маладзёжку» самым лямпавым тэатрам у горадзе. Ну а цяпер атмасферны тэатр імкліва адкоціцца да безаблічнага калектыву, якіх цяпер поўна (на вялікі жаль) у Беларусі», — рэзюмуе тэатральны крытык.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
23
0
Алек. Ру/адказаць/
24.12.2022
У Беларусі у́се лепшыя людзі або у́ турмах, або выціснутыя з краіны, або пад следствам, або у́ розных чорных спісах. Першы прыгажун- Азаронак, першая прыгажуня- Ярмошына. Чорнае- белае, белае-чорнае, крывое-прамое, прамое- крывое.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930