Знайсці
25.12.2022 / 11:3612РусŁacБел

Што не так з колерамі Ружанскага замка? На палацавым комплексе заўважылі шмат адценняў зялёнага

Аўтары тэлеграм-канала «Спадчына» звярнулі ўвагу, што аркаду і фасад тэатральнага корпуса Ружанскага палаца Сапегаў у працэсе рэстаўрацыі пафарбавалі ў розныя адценні зялёнага. Гэта вельмі кідаецца ў вочы, асабліва калі глядзець здалёк.

«Цяпер на комплексе тры варыянты расфарбоўкі фасадаў з рознай схемай і адценнямі. На флігелях пры браме дэкор святлейшы за сцены, на корпусе ўвесь дэкор значна цямнейшы за сцены (белыя элементы, відаць, з'явіліся нядаўна), на аркадзе — толькі на антаблеменце дэкор цямнейшы, а ніжэй яго святлейшы.

А можна спачатку правесці комплекснае навуковае даследаванне ўсіх аб'ектаў ансамбля, а толькі пасля распачынаць рэстаўрацыі?» — задаюцца пытаннем аўтары канала «Спадчына».

Рэстаўрацыйныя работы і гістарычныя раскопкі ў старадаўняй рэзідэнцыі Сапегаў пачаліся ў 2008 годзе. Палац быў збудаваны ў 1784—1786 гадах у пераходным стылі ад барока да класіцызму саксонскім архітэктарам Янам Самуэлем Бекерам на аснове муроў папярэдняга палаца пачатку XVII ст. Бекера запрасіў польны гетман, а пасля і вялікі канцлер ВКЛ Аляксандр Сапега.

Чытайце гісторыю палаца ў вялікім гістарычным матэрыяле «Нашай Нівы». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
29
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
7
0
Гась/адказаць/
25.12.2022
Я ўяўляю як выбіралі колер. "Зрабіце как выглядала дорага-багата". Паглядзелі на купюру самага высокага наміналу і адтуль скапіравалі :) https://ru.m.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B8_%D1%82%D1%8B%D1%81%D1%8F%D1%87_%D1%80%D1%83%D0%B1%D0%BB%D0%B5%D0%B9
25.12.2022
Тота, цяжка адразу перайсці з расейскай мовы на беларускую. Але, як гаварыў адзін выдатны чалавек: "не можаш па-беларуску, валі па-трасянцы!"
0
Хворбз/адказаць/
26.12.2022
"Белмедпрепараты" затарились "зелёнкой"?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930