Знайсці
25.12.2022 / 23:031РусŁacБел

Міністр замежных спраў Украіны: Уся патрэбная зброя ў нас будзе, ніякіх табу ў партнёраў няма

Міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба перакананы, што Украіна з часам атрымае ад партнёраў усю неабходную ёй зброю. А што яе не даюць адразу, то на тое ёсць «псіхалагічныя, лагістычныя і палітычныя прычыны», піша «Украінская праўда».

Дзмітрый Кулеба

«Маё ўражанне такое. Калі падсумаваць усе закулісныя размовы, не толькі ў Вашынгтоне, але і ў іншых краінах, то выснова такая: уся патрэбная зброя будзе, гэта толькі пытанне часу.

Чаму яе нельга даць адразу? Таму што ёсць псіхалагічныя, лагістычныя і палітычныя прычыны. Але з усімі гэтымі прычынамі трэба працаваць, і мы будзем працаваць.

Гэта не толькі пытанне нежадання. Пастаўкі любой зброі — гэта вельмі складаная тэхнічная і лагістычная аперацыя, мы займаемся разам з калегамі з іншых ведамстваў усімі гэтымі дэталямі…

У мяне дакладна ёсць адчуванне, што называецца на кончыках пальцаў, што ніякіх табу ў пытаннях паставак зброі няма.

І Patriot, рашэнні пра якія прывёз Уладзімір Зяленскі з Вашынгтона — найлепшы таму доказ», — заявіў міністр у эфіры нацыянальнага тэлемарафону.

Кулеба таксама адзначыў, што Украіна настойвае на атрыманні зброі ад партнёраў у сувязі з іх абавязацельствамі па Будапешцкім мемарандуме.

«Мы кажам вельмі простую рэч нашым партнёрам:

калі вы, шчыра кажучы, у змове з расіянамі забралі ў нас ядзерную зброю як фактар стрымлівання Расіі, і Расія на нас напала, то цяпер, хочаце ці не хочаце, давайце нам усю патрэбную няядзерную зброю, каб мы маглі ад Расіі абараняцца.

Вось так мы ставім пытанне», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Mafkees /адказаць/
26.12.2022
Все эти путинские падонки, еще походу не до конца поняли во что они встряли.) Конечно Украина без хорошего оружия никогда не останется.) Буде тоби вража як Залужний скажа.(с)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930