Знайсці
26.12.2022 / 10:235РусŁacБел

Былому следчаму Яўгену Юшкевічу далі 11 гадоў зняволення

Cуд над былым следчым і ініцыятарам праекта ByChange Яўгенам Юшкевічам праходзіў у Мінскім гарадскім судзе з 15 лістапада. Адбываўся ён у закрытым рэжыме. 

Яўгена асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 293, ч. 1 арт. 342.

Яго судзілі ў тым ліку за «арганізацыю масавых беспарадкаў» у 2020 годзе, «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» ў інтэрв'ю і тэкстах у сацсетках, «пагрозу гвалтам» начальніку ІЧУ на Акрэсціна праз твіт, піша «Вясна». Паведамляецца, што Юшкевіч быў «актыўным удзельнікам Telegram-чата «ХАТА», дзейнасць якога накіравана на арганізацыю злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».

Справу разглядала суддзя Алена Ананіч.

Яўген за кратамі знаходзіцца год і восем месяцаў. У 2020-м Яўген стаў распрацоўшчыкам і ініцыятарам праекта ByСhange, які дапамагаў у навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржслужачых і людзей, якія сышлі з працы па меркаваннях сумлення ці якіх звольнілі.

Суд над былым следчым Яўгенам Юшкевічам праходзіць у закрытым рэжыме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
36
0
Алек. Ру/адказаць/
26.12.2022
Бесперапыныы канвеер смерці нейкі. Пекла на земле -гэта Беларусь
0
даведка/адказаць/
26.12.2022
Уголовники поднимали зоны, а тут люди специально подготовленные, которым сидеть по 10-15-20 лет...
3
Грыгорый/адказаць/
26.12.2022
Алек. Ру, самі вінаватыя, жадалі нашыя продкі саўка, цяпер нам расплочвацца за іх настальгію
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930