Расія абвясціла ў вышук журналіста-даследчыка Хрыста Грозева
Картка з яго імем з'явілася ў базе вышуку МУС. Артыкул, па якім шукаюць Грозева, не ўдакладняецца, піша РБК.
Расійскага грамадзянства ў Грозева няма, у картцы пазначана, што ён грамадзянін Балгарыі.
У ліпені ФСБ абвінаваціла Грозева ў датычнасці да аперацыі ўкраінскіх спецслужбаў па крадзяжы баявых самалётаў Расіі. Сам Грозеў казаў, што не ўдзельнічаў у аперацыі, а рыхтаваў расследаванне аб «двайной гульні», якую, з ягоных слоў, вялі ўкраінскія спецслужбы і ФСБ Расіі.
Выданне Bellingcat, у якім працуе Грозеў, у ліпені 2022 года прызнана ў Расіі «непажаданым», а юрыдычную асобу, пад якой яно зарэгістравана, у кастрычніку 2021-га Мінюст унёс у рэестр «замежных агентаў».
0
0
10
4
0
0
Каментары
60
Mafkees /адказаць/26.12.2022
Бедный бедный Христо! Как же ему теперь с этим жить?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 23
Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера