Знайсці
27.12.2022 / 17:499РусŁacБел

Орбан: Калі ЗША перастануць даваць Украіне грошы і зброю, вайна спыніцца

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан лічыць, што мір ва Украіне наўпрост залежыць ад ЗША, якія падтрымліваюць украінцаў зброяй і грашыма. Пра гэта ён сказаў у калядным інтэрв'ю выданню Magyar Nemzet.

Орбан зазначыў, што 2022 год быў самым небяспечным за апошнія трыццаць гадоў. Паводле яго слоў, Венгрыя сутыкнулася з небяспекай быць уцягнутай у вайну ва Украіне, а рост цэн на энерганосьбіты таксама штурхае краіну ў небяспечным напрамку.

Віктар Орбан пацвердзіў пазіцыю Венгрыі, што ў вайне неабходнае спыненне агню, а потым мірныя перамовы.

«Украіна можа працягваць ваяваць толькі да таго часу, пакуль ЗША падтрымліваюць іх грашыма і зброяй. Калі амерыканцы хочуць міру, то мір будзе», — заявіў ён.

Адносна пазіцыі Венгрыі ён зазначыў, што Венгрыя з'яўляецца «правенгерскай». «Наш адказ на пытанне, ці знаходзімся мы на добрым або дрэнным баку гісторыі, у тым, што мы знаходзімся на венгерскім баку гісторыі», — растлумачыў ён.

«Мы падтрымліваем і дапамагаем Украіне, мы зацікаўленыя ў выжыванні суверэннай Украіны, і мы зацікаўленыя ў тым, каб Расія не ўяўляла пагрозы бяспецы Еўропы. Але мы не зацікаўленыя ў тым, каб здаць усе нашы эканамічныя адносіны з Расіяй», — падкрэсліў прэм'ер-міністр Венгрыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Р6619/адказаць/
27.12.2022
Які падлюка!
0
Цікава/адказаць/
27.12.2022
А эўропа не думае каб увесці санкцыі супраць урада Венгрыі????
0
Грышка/адказаць/
27.12.2022
Не, Орбан. Вайна скончыцца калі расейскія войскі пакінуць усю Украіну й Расея перастане атакаваць іншыя краіны без правакацый. Расея пачала гэтую неапраўданую вайну. Украіна й Злучаныя Штаты Амерыкі яе не пачалі. Тое, што цяпер перажывае Ўкраіна, тое, што перажыла Вугоршчына ў 1956 годзе. Вы ня памятаеце?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера