Знайсці
27.12.2022 / 23:541РусŁacБел

Шмат расіян, літоўцаў і латышоў, мары пра наплыў узбекаў. Падведзеныя вынікі беларускага турыстычнага сезона 

У Нацыянальным прэс-цэнтры падвялі вынікі развіцця ўязнога і ўнутранага турызму ў Беларусі ў 2022 годзе, а таксама агучылі прагноз на 2023 год, піша Myfin.by.

Фота: celes.club

Паводле дзяржаўнай статыстыкі, усяго са студзеня па верасень 2022 года (статыстыка за ўвесь год будзе толькі ў лютым) Беларусь наведалі каля 1 млн 163 тыс. замежных турыстаў. Прырост да паказчыкаў 2021 года склаў каля 22%.

Найбольш было гасцей з Расіі — каля 383 тыс. (без уліку турыстаў, якія перасеклі мяжу Беларусі наземным транспартам). Агульная плынь турыстаў з Расіі вырасла на 8%.

Акрамя расіян, Беларусь у 2022 годзе наведалі 315 тыс. грамадзян Літвы, што ў 7 разоў больш, чым за аналагічны леташні перыяд. У тыя ж 7 разоў павялічыўся паток гасцей з Латвіі, з Польшчы — застаўся на ранейшым узроўні. Гэтаму паспрыяў бязвізавы рэжым для грамадзян краін-суседак.

Таксама Беларусь наведвалі турысты з Кітая і Турцыі.

У 2022 годзе, як сцвярджаецца, вырасла колькасць тых турыстаў, якія для размяшчэння выбіраюць у Беларусі гатэлі прэміум-класа. Гэта ў асноўным турысты з Расіі, якія да пандэміі і санкцый актыўна лёталі адпачываць у Еўропу, а цяпер ім у радасць і Беларусь.

У асноўным да нас прыязджаюць замежныя прадстаўнікі сярэдняга класа, як правіла, 30-40 гадоў. У адрозненне ад моладзі, яны часцей за ўсё адпачываюць у беларускіх санаторыях.

Са студзеня па кастрычнік 2022 года, як сцвярджаецца, замежныя турысты прынеслі ў эканоміку Беларусі каля 150 млн даляраў, што на 39% больш за леташні паказчык за аналагічны перыяд.

У 2022-м развіваўся і ўнутраны турызм. Са студзеня па верасень 1 млн 157 тыс. беларусаў скарысталіся паслугамі турыстычных агенцтваў для падарожжаў па Беларусі. Гэта на 200 тыс. чалавек, ці на 16%, больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года.

На 2023 год прагнозы ў чыноўнікаў аптымістычныя. Старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы заявіў, што ў 2023 годзе і ў больш далёкай перспектыве чакаецца павелічэнне патоку турыстаў з краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Маўляў, там

«набіраюць папулярнасць туры выхаднога дня. І, напрыклад, для жыхароў Узбекістана адпачынак у Мінску на роўных канкурыруе з паездкай у Стамбул».

Чыноўнікі таксама спадзяюцца, што адным з кірункаў уязнога турызму ў 2023 годзе стануць аўтобусныя туры з Расіі ў Беларусь як імпартазамяшчэнне еўрапейскім турам. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Геглы/адказаць/
28.12.2022
Уровень жизни узбеков, да и всей постсоветской СА на уровне нищеты, как и белорусов. Есть, конечно, чиновники богатые, но это не показатель. Они летают в Дубаи. Председатель, похоже, обыкновенный болван.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера