Знайсці
28.12.2022 / 21:318РусŁacБел

Цэнтр беларускай салідарнасці: Беларусам часта адмаўляюць у выдачы гуманітарных віз унутры Польшчы

Цэнтр беларускай салідарнасці, які месціцца ў Варшаве, правёў аналіз зваротаў беларусаў па гуманітарныя візы ў Польшчы і заўважыў, што адмоў дастаткова шмат. Падставай для адмовы ў выдачы візы можа служыць паездка пры наяўнасці папярэдняй падобнай візы ў Беларусь, піша тэлеграм-канал «Позірк». 

«Даволі шмат адмоў прыходзіць. Калі чалавек атрымлівае адмову, ён нават не ведае, з якой прычыны яе атрымаў. Часцей за ўсё адзначаецца падазрэнне, што віза будзе выкарыстоўвацца не па мэтавым прызначэнні», — паведаміла юрыстка ЦБС Марына Грышчанка.

Грышчанка рэкамендавала грамадзянам Беларусі пры адмовах у візе ініцыяваць працэдуру паўторнага разгляду. У такім выпадку неабходна звяртацца ў МЗС. У выпадку паўторнага адмоўнага рашэння абскардзіць яго немагчыма.

Прыём заяў на гуманітарныя візы на тэрыторыі Польшчы пачаўся 22 верасня ў візавых цэнтрах VFS Global у Варшаве, Познані і Любліне.

Першапачаткова ЦБС фіксаваў масавыя адмовы ў прыёме дакументаў. Паводле слоў Грышчанкі, зараз іх прымаюць значна лепш.

Аднак частай прычынай адмоў застаецца недастатковая колькасць пустых старонак у пашпарце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мойша/адказаць/
29.12.2022
правильно, зусім не так, гум візы, гэта візы пад адукацыю, пад лячэнне, зацыклівацца на пераследзе няварта, калі маецца пераслед, то не віза патрэбна, а эвакуацыя з візай ці без
0
Усе не так проста/адказаць/
29.12.2022
правильно, а калі напрыклад пераслед не пачаўся аое намекі былі, то што рабіць? Ці вы лічаце што ўсе так проста
0
Мойша/адказаць/
29.12.2022
Отож!, для гэтага ,каб не было дзетак і ўнучак, трэ патрабаваць дакументы з працы родных і наогул дасканала правяраць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера