Знайсці
29.12.2022 / 15:23РусŁacБел

Экспарт расійскага трубаправоднага газу ў Еўропу абваліўся да постсавецкага мінімуму

Агенцтва Reuters, абапіраючыся на ўласныя разлікі і даныя «Газпрама», паведаміла аб абвале экспарту трубаправоднага расійскага газу да постсавецкага мінімуму з-за скарачэння яго імпарту Нямеччынай (найбуйнейшы пакупнік расійскага газу) падчас вайны ва Украіне, а таксама з-за серыі загадкавых выбухаў на «Паўночных патоках» у Балтыйскім моры.

Фота: Dmitry Lovetsky, AP

«Газпрам» са спасылкай на свайго галоўнага выканаўчага дырэктара Аляксея Мілера заявіў, што экспарт газу за межы былога Савецкага Саюза сёлета дасягне 100,9 млрд кубаметраў. Па разліках Reuters, гэта лічба азначае абвал экспарту больш за 45% у параўнанні з паказчыкамі мінулага года (185,1 млрд кубаметраў). 

Даходы «Газпрама» сёлета не паменшалі, бо ў сувязі з вайной цэны на газ узляцелі да нябёс. Аднак у перспектыве, пасля пераарыентацыі сыравінных патокаў, зніжэнне аб'ёмаў непазбежна прывядзе і да зніжэння экспартных даходаў Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
37
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031