Знайсці
03.01.2023 / 23:303РусŁacБел

Гэтая задача падобная да асабліва цяжкага задання на ЦТ. Ці можаце вы знайсці адказ?

Амаль класічнае заданне пра час дапаможа вам адначасова забіць двух зайцоў: патрэніраваць свой мозг і зноў адчуць сябе абітурыентам.

Задача

Аманда жыве са сваім сынам-падлеткам Мэтам у сельскай мясцовасці, дзе таксама знаходзіцца школа Мэта. Кожны дзень Аманда выходзіць з дому ў адзін і той жа час, едзе ў школу з пастаяннай хуткасцю, забірае Мэта роўна ў той момант, калі ягоны шахматны клуб заканчваецца а 5-й гадзіне вечара, а затым яны неадкладна вяртаюцца дадому разам з такой жа пастаяннай хуткасцю. Але аднойчы Мэт дрэнна пачуваецца, таму рана сыходзіць з трэніроўкі па шахматах і адпраўляецца дадому на сваім электрычным самакаце.

Пасля таго як Мэт ехаў на працягу гадзіны насустрач маме, Аманда сустракае яго на сваёй машыне (па сваім звычайным маршруце, каб забраць яго), і яны вяртаюцца разам ды прыязджаюць дадому на 40 хвілін раней, чым звычайна. Колькі дакладна часу прапусціў Мэт са сваёй трэніроўкі па шахматах?

Падказка

Popular Mechanics прапануе звярнуць увагу на той момант, калі Аманда сустракае Мэта.

Рашэнне знойдзеце пад выявай.

Фота: vecteezy

Рашэнне

Давайце пазначым месца, дзе Аманда і Мэт сустракаюцца на дарозе, кропкай М. У гэтай задачы Аманда едзе ад іх дому да пункта М, дзе яна сустракае Мэта, а потым яны разам вяртаюцца да іх дома. Пазначым час, неабходны ёй для гэтага, як T.

Мы не ведаем Т, але мы ведаем, што час, які спатрэбіўся Амандзе, каб даехаць да пункта М і вярнуцца разам з сынам назад, — на 40 хвілін меншы, чым увесь час, які звычайна патрабуецца ёй на шлях у школу і назад. Такім чынам увесь час, неабходны, каб даехаць да школы і назад, складае (Т+40) хвілін.

З гэтага мы можам зрабіць выснову, што час ад пункта M да школы і назад да пункта M павінен заняць 40 хвілін. А паколькі, згодна з умовамі задачы, Аманда едзе з пастаяннай хуткасцю, то паездка ў адзін бок ад М да школы павінна заняць 20 хвілін.

Паколькі мы ведаем, што Аманда прыязджае ў школу роўна ў 17:00, звычайна яна павінна быць у пункце M за 20 хвілін да прыезду ў школу, то-бок у 16:40.

Таксама з задачы мы ведаем, што Мэт пакінуў шахматны клуб раней і ехаў гадзіну да моманту сустрэчы з маці ў пункце М. Такім чынам, ён павінен быў сысці ў 15:40. Паколькі шахматы звычайна заканчваюцца ў 17:00, у нас ёсць адказ: Мэт прапусціў 1 гадзіну 20 хвілін трэніроўкі па шахматах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
запаленне хіхітрыкаў/адказаць/
03.01.2023
дрэнна пачуваецца, але не настолькі дрэнна, каб ехаць на самакаце?
03.01.2023
"за некалькі хвілін язды ад школы Мэта" - ну ў такім выпадку рэдактар няправільна фармулюе задачу. "Некалькі хвілін" - гэта дакладна меньш 10, а то і меней 5.
0
Душны/адказаць/
04.01.2023
20 хвілін гэта частка ад "некалькі хвілін"?.. А так добрая задача патрэніраваць мазгі, асабліва калі без паперы і алоўка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера