Знайсці
01.01.2023 / 14:342РусŁacБел

Разведка Даніі: Пуцін хварэў на рак і пакутуе ад хранічных боляў. Яго манія велічы сфарміравалася ў тым ліку ад уплыву лекавых сродкаў

Служба вайсковай выведкі Даніі (FE) мяркуе, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пакутуе ад сур'ёзных хранічных боляў, і гэта ўплывае на яго знаходжанне пры ўладзе.

На сустрэчы Пуціна і Шайгу 21 красавіка прэзідэнт Расіі ўсе 12 хвілін не адрываў правай рукі ад стала. Скрыншот з відэа

Манія велічы Пуціна, якая прывяла да ўварвання ва Украіну, сфарміравалася ў тым ліку ад уплыву лекавых сродкаў. Пра гэта заявіў супрацоўнік разведвальнай службы Даніі па імі Ёакім у інтэрв'ю выданню Berlingske.

У сваёй штогадовай справаздачы за 2021 год FE заяўляла, што Пуцін «імаверней за ўсё» застанецца лідарам Расіі пасля наступных прэзідэнцкіх выбараў у 2024 годзе. Аднак у сваёй справаздачы за 2022 год змяніла гэты прагноз на менш упэўнены — што Пуцін «меркавана» застанецца ва ўладзе на працягу наступных пяці гадоў.

«Самая вялікая наша няпэўнасць датычыць яго здароўя, або таго, што хтосьці яго адхіліць ад улады ў выніку пагаршэння стану ягонага здароўя», — заявіў супрацоўнік выведкі.

FE не лічыць, што ў Пуціна ёсць невылечныя хваробы, але мяркуе, што ён пакутуе ад моцных хранічных боляў.

«Таму ён імкнецца сядзець і моцна трымацца за рэчы. Гэта для таго, каб палегчыць боль», — адзначыў суразмоўца.

Так, 21 красавіка 2022 года на сустрэчы Пуціна і Шайгу, прэзідэнт Расіі ўсе 12 хвілін сустрэчы не адрываў правай рукі ад стала. Гэты момант трапіў на відэа, якое пасля на сайце Крамля «перастала прайгравацца».

FE лічыць, што ў Пуціна раней было анкалагічнае захворванне, ён лячыўся ад яго, калі пачаў вайну, і гэта, магчыма, паўплывала на яго рашэнне.

FE не чакае, што Пуцін памрэ ад хвароб, ад якіх пакутуе. Але калі хваробы будуць прагрэсаваць, расійская эліта можа наважыцца на адхіленне яго ад улады.

«У нас склалася ўстойлівае ўражанне, што частка эліты бачыць, што яны ідуць няправільным шляхам», — дадае супрацоўнік дацкай выведкі.

Разведка Даніі прагназавала, што Расія захопіць Украіну за два тыдні, але, як і большасць заходніх разведслужбаў, памылілася ў сваіх прагнозах. Супрацоўнік спецслужбы кажа, што яны ўсведамлялі праблемы з лагістыкай і невысокім узроўнем камандавання, але не думалі, што расіяне наробяць аж так шмат памылак.

Датчане лічаць, што галоўнай прычынай правалу Расіі ва Украіне быў сам Пуцін і яго памылковыя рашэнні.

Пуцін прымаў рашэнне з такім вузкім колам дарадцаў, што ў арміі пра іх не ведалі. Выявілася, што ў арміі было на 30 тысяч менш вайскоўцаў, чым на паперы, а пасля здарыўся ланцуг дробных няўдач. Расійскі спецназ захапіў аэрадром у Гастомелі, але ўкраінскія дэсантнікі аказалі жорсткае супраціўленне, а ўкраінская супрацьпаветраная абарона захавала жыццядзейнасць, што зрабіла немагчымым прызямленне транспартных самалётаў пад Кіевам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10
Справка/адказаць/
01.01.2023
Сказки для дебилов
0
Айфон Плафоныч /адказаць/
01.01.2023
Бедны Пуцін, аказваецца, гэта лекі зрабілі з яго монстра! А я ўвесь час думаў, што ён нарадзіўся сумленным чалавекам, але у радзільні яго падмянілі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера