Знайсці
01.01.2023 / 17:4314РусŁacБел

Ад цеплыні растаў гіганцкі снегавы воўк каля ратушы ў Вільні

Снежная інсталяцыя, аднак, цешыць дзяцей, нягледзячы ні на што.

У сэрцы Вільні стварылі скульптуру ваўка. Ён мусіць ахоўваць горад. Паводле легенды, жалезны воўк прысніўся вялікаму князю Гедыміну, калі той заначаваў на гары над Вяллёю. Святар Ліздзейка інтэрпрэтаваў сон як прадвесце таго, што тамака трэба збудаваць горад. 

Адзін з галоўных праспектаў сталіцы Літвы носіць імя Жалезнага Ваўка — Гележінё Вілко па-літоўску.

Фота: Delfi.lt

Сёлета на Ратушнай плошчы не ставілі яліны, а вырашылі стварыць святочную атмасферу з дапамогай снегавой скульптуры. Задумваліся і іншыя скульптуры, але праз пацяпленне яны пакуль не з'явяцца. У стварэнні снежных інсталяцый на Ратушнай плошчы ўдзельнічалі таксама дзетсадаўцы і школьнікі.

Вільня сёлета адзначае 700-годдзе. Князь Гедымін заснаваў горад у 1323 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Valadzimir/адказаць/
02.01.2023
хх, атрымалася амаль прытча.  Ну а ў такую юбілейную гадавіну гэтае здарэньне выглядае як Знак.
02.01.2023
Valadzimir, юбілейную?
нагадайце будь ласка - то гадавіна чаго?
бо я ў датах не сільна.. ды й увогуле галава дауно прабітая наскрозь.. а тут шчэ й губопік пагражае.. толькі паспрабуй, маўляў, загугліць шчэ хоць раз, як мы цябе точна-точна накрыем
ой, баюс-баюс
02.01.2023
Максім? 3нак? Оо
Ггафиня таки пакдает в обмогок...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера