Знайсці
Работы на сайце
02.01.2023 / 16:449РусŁacБел

Як часта трэба мяняць пасцель?

Магчыма, нехта думае, што гэта тэма не для публічнага абмеркавання, але яна закранае кожнага з нас. Як жа часта трэба мяняць пасцель?

Фота: vecteezy.com

Даследаванне паказала, што ў людзей няма на гэта аднолькавага адказу, але новае апытанне, якое было праведзена сярод 2250-ці дарослых жыхароў Вялікабрытаніі, выявіла яшчэ адно разыходжанне.

Амаль палова адзінокіх мужчын заявіла, што не мые свае просціны да чатырох месяцаў запар, пры гэтым 12 працэнтаў дадалі, што робяць гэта ўвогуле толькі тады, калі згадваюць, а, значыць, можа быць яшчэ даўжэй.

«Насамрэч гэта не вельмі добрая ідэя, — кажа доктар Ліндсі Браўнінг, дыпламаваны псіхолаг, нейрабіёлаг і эксперт па сне. — Адзінокія жанчыны мяняюць пасцель часцей: 62 працэнты робяць гэта кожныя два тыдні, а тыя, хто жыве ўдваіх — адзін раз на тры тыдні».

Чаму ўвогуле трэба часцей мяняць пасцель?

Доктар кажа, што мы павінны мяняць просціны раз на тыдзень або, самае большае, раз на два тыдні.

«Гігіена — важны фактар, і адной з прычын для больш частай змены пасцелі з'яўляецца пот. Калі вы калі-небудзь спалі ў моцную спякоту, то ведаеце, як гэта можа быць нязручна. Пот пранікае ў просціны, з-за чаго яны не толькі непрыемна пахнуць, але і хутка становяцца бруднымі, — падкрэслівае доктар Браўнінг. — Нам патрэбна свежае паветра, каб адчуваць сябе добра падчас сну, бо менавіта ў такіх умовах лепей засынаць».

Але пот — гэта не адзіная праблема. Нашы ўласныя адмерлыя клеткі скуры, ад якіх мы пазбаўляемся падчас сну, таксама выклікаюць непакой. Калі вы недастаткова часта мыеце свае просціны, на іх будуць назапашвацца адмерлыя клеткі вашай скуры. Гэта азначае, што маленькія істоты, вядомыя як пасцельныя кляшчы, могуць харчавацца гэтымі клеткамі, выклікаючы дыскамфорт і сып.

Ці ўплывае на гэта сезон года? Так.

«Гэта можа быць крыху лягчэй зімой, — супакойвае доктар Браўнінг, — але раз на тыдзень «мяняць» ложак было б ідэальна. Нягледзячы на тое, што зімой мы менш пацеем, мы ўсё адно пазбаўляемся ад адмерлых клетак скуры. Таму, калі вы робіце гэта менш, чым раз на два тыдні, гэта ўжо не вельмі добра».

У ходзе апытання 18 працэнтаў удзельнікаў сказалі, што прымаюць душ увечары, каб просціны не пэцкаліся, і назвалі гэта прычынай таго, чаму яны не мяняюць пасцель рэгулярна.

Лета, па словах доктара, прыносіць дадатковую праблему ў выглядзе сянной ліхаманкі і пылку. Сапраўды важна рэгулярна мыць просціны, таму што ў ложак трапляюць гэтыя алергены і перашкаджаюць добраму дыханню.

Падвядзём вынікі: няпамятлівасць (67%), адсутнасць клопату (35%) і адсутнасць іншых чыстых пасцеляў (22%) — вось некалькі прычын, праз якія людзі кажуць, што яны не мяняюць сваю пасцель часцей, пры гэтым 38 працэнтаў апытаных заявілі, што яны не лічаць, што гэта трэба рабіць так часта.

Доктар Браўнінг настойвае, што ваша спальня павінна быць «прытулкам для сну і прыемным месцам, дзе мы будзем адчуваць сябе шчаслівымі».

Людзі, якія маюць праблемы са сном, кажуць: «Калі вашы просціны не памытыя і выглядаюць бруднымі, яны непрыемна пахнуць, гэта ўзмацняе адчуванне, што ваш ложак — гэта не тое месца, дзе вы хацелі б спаць».

«Калі мы кладзёмся ў ложак, то адчуваем сябе расслабленымі, нам вельмі камфортна, і ў дадатак свежы пах новай пасцелі дапамагае нам адчуваць сябе спакойнымі і шчаслівымі», — падагульняе доктар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
102
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
24
Сумна
14
Абуральна
20
0
Улад/адказаць/
03.01.2023
наташя растова,
А чаму твар неабходна (і нават хочацца!) мыць кожны дзень? Асабліва раніцай. Вочы прамыць хочацца. І вушы таксама. Я ўжо не кажу пра жанчын з их крэмамі і т.п. сродкамі :)))   
2
жанчына з яйкамі, гарошкам, морквай і каўбасой/адказаць/
03.01.2023
жанчына з крэмам!? яна что - падае тварам у торт? Оо
0
Максим Дизайнер/адказаць/
06.01.2023
После каждого секса
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930