Знайсці
03.01.2023 / 17:222РусŁacБел

Рынак Ждановічы ў Мінску цалкам перабудуюць

Мінскі гарвыканкам прыняў рашэнне, якое зацвярджае горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання ў жылым раёне «Лебядзіны». Паводле яго, рынак Ждановічы і прылеглыя да яго тэрыторыі кардынальна абновяцца. Дакумент прыняты яшчэ ў верасні, але на Нацыянальным прававым партале ён апублікаваны толькі ў апошні дзень мінулага года, піша Blizko.by.

Згодна з рашэннем, плошча тэрыторыі, якая будзе рэканструяваная, складае 90,3 га.

Межы праектавання:

  • на поўначы — вуліцы Ціміразева, Ратамская, Камайская;
  • на ўсходзе — скрыжаванне вуліц Ціміразева і Нарачанскай;
  • на поўдні — паласа адводу чыгункі;
  • на захадзе — МКАД.

Першы этап рэканструкцыі разлічаны да 2026 года, а цалкам рэалізаваць праект хочуць да 2030-га. Узводзіць збіраюцца ў першую чаргу шматфункцыянальныя грамадскія аб'екты. А ў планах — стварэнне гарадской прасторы як цэнтра прыцягнення людзей.

Пабудуюць і некалькі спецыялізаваных аб'ектаў гандлю, адміністрацыйна-дзелавы цэнтр з паркінгам. Не абыдзецца без адкрытых добраўпарадкаваных прастор. А яшчэ там уладкуюць зручны транспартны вузел.

Прадугледжаная рэканструкцыя і мадэрнізацыя будынкаў гандлёвых цэнтраў «Будаўнічая выстава», «Град», «Паркінг з гандлёвымі памяшканнямі» і «Свет моды».

Вуліцы Нарачанская і Ратамская паводле гэтага праекта пашыраць, вуліцу Ціміразева рэканструююць. Да 2026 года ў першую чаргу будуць весціся работы на ўчастках № 1-8 (з боку цэнтра — да вуліцы Ратамскай). Яны паказаныя на гэтай схеме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
лукашизм не пройдёт!/адказаць/
03.01.2023
Рынок перестроят за государственные деньги, а сверхприбыли пойдут в карманы семейки и приближённых к ней кланов.
0
Петкевич/адказаць/
03.01.2023
Под видом стройки отжимают ранее награбленное. Шигалов в гробу уже не ворочается, Дима.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера