Знайсці
03.01.2023 / 19:364РусŁacБел

Валер Кавалеўскі паехаў у Вашынгтон

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі цяпер знаходзіцца з працоўным візітам у Вашынгтоне. Падчас візіту запланаваныя сустрэчы ў Пентагоне, Дзяржаўным дэпартаменце і Радзе нацыянальнай бяспекі ЗША, у камітэтах па замежных справах абедзвюх палат Кангрэса ЗША, у аналітычных цэнтрах і з беларускай дыяспарай, паведамляе прэс-служба Кабінета.

Ключавымі для запланаваных сустрэч, як паведамляецца, стануць наступныя тэмы:

  • падтрымка ЗША і міжнароднай супольнасцю намаганняў беларусаў у справе абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі;
  • меры па рэагаванні на пашырэнне ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны;
  • каардынацыя дзеянняў на міжнароднай арэне ў справе абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і аднаўлення дэмакратыі;
  • павелічэнне дапамогі ЗША для беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку рэпрэсаваных і палітзняволеных;
  • актывізацыя ўдзелу Кангрэса ЗША ў беларускім пытанні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
3
Agasfer/адказаць/
04.01.2023
Алек. Ру,  100% вы правы Вам ближе с валетом в Москву за разнарядкой 
0
Алек. Ру/адказаць/
04.01.2023
Agasfer, па сабе мяркуеш? І валет твой кумір, калі пішаш па- расейску, пішаш поу́ную лухту І па змесце, і па граматыцы.
4
Раз’езды за раз’здамі,а толку няма/адказаць/
04.01.2023
Эмітацыя дзейнасці
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930