Знайсці
04.01.2023 / 16:2265РусŁacБел

Твітар абмяркоўвае кубак Ціханоўскай з навагодняга звароту. Што здарылася?

У сацсетках шуму нарабіў кубак, з якім Святлана Ціханоўская з'явілася ў навагоднім відэазвароце. А дакладней — цана на яго.

Скрыншот: відэазварот Ціханоўскай

Карыстальнікі твітара заўважылі, што такі святочны кубак прадаецца амаль за 22 еўра і пачалі спрачацца, ці не задорага гэта. Некаторыя пачалі папракаць Офіс у нерацыянальным расходаванні грошай.

«ЕС выдаваў грошы на грамадзянскую супольнасць, а не ёй», — адзін з каментароў.

Многія ж не пабачылі ў гэтым крамолы.

«Вы сур'ёзна абмяркоўваеце кубак за 20 еўра? Я проста не разумею: хіба ёсць такія людзі, якія не могуць сабе набыць такую прыгожую рэч за нейкія там 20 еўра? Але ж пры тым купляеце папіросы за мяжой за такія ж грошы і алкашку», — каментуюць.

«Дакладна трэба сачыць за выдаткамі палітыкаў, але кубак за 20€ — гэта нічога звышнатуральнага. У мяне таксама ёсць парачка драўляных талерак па 14€ для эстэтычных фатаграфій ежы і прыгожай сервіроўкі».

Кубак стаў прадметаў жартаў.

«Можа, гэта з тых 10 тысяч еўра, што выдаў Аляксандр Рыгоравіч на дарогу?» — прыгадваюць словы Лукашэнкі.

«А мы ўсё гадалі, чаму такая злая «старая» апазіцыя. А ў іх кубачкаў няма, даражэйшых за 4€. Ды і кава — гэта раскоша! Толькі кроў ворагаў піць у такі час дазволена!»

Прадстаўніца Офіса Настасся Касцюгова пасля напісала, што гэта кубак гаспадара кватэры, які пусціў туды Ціханоўскую для здымак. І выклікала новую хвалю жартаў.

«Уладальнік апартаментаў і дарагіх кубкаў — Стрыжак?» — напісаў адзін з карыстальнікаў.

Твітарцы заўважаюць, што ўзор на кубку падазрона нагадвае твар чалавека з вусамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
77
Панылы сорам
343
Ха-ха
180
Ого
29
Сумна
50
Абуральна
125
07.01.2023
No
Яшчэ трэба разумець што ў Польшчы заробкі вышэй, і багаццем гэты кубак не з'яўляецца.
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/306867

так кем тихановская работает и где? 
0
чем? ну кем.../адказаць/
07.01.2023
Йес, думаю, Сирога очинь бует рад увидеть кадры (они в интернете в свободном доступе) из гостиничных нумароу)
08.01.2023
Дакалупалiся да кубка) смешныя людзi, вiдаць прыхiльнiкi русского мира - будем пить чай из эмалированной кружки.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930