Знайсці
04.01.2023 / 18:16РусŁacБел

Значна падняліся памеры консульскіх збораў

З новага года дзяржава вырашыла больш зарабляць на консульскіх зборах, значна павялічыўшы расцэнкі (часам у два, тры і нават чатыры разы больш) за выкананне розных працэдур, піша Office Life. 

Консульскі збор за заяву аб выхадзе з грамадзянства Беларусі з 1 студзеня 2023 года складае 400 еўра замест ранейшых 250. Павышэнне кошту працэдуры прапісана ў новай рэдакцыі Падатковага кодэкса, прынятай Законам аб змяненні нарматыўных актаў па пытаннях падаткаабкладання.

Павысілі і іншыя консульскія зборы.

Так, за абмен або выдачу пашпарта асобе, якая пастаянна жыве за мяжой, прыйдзецца заплаціць 50 еўра замест ранейшых 40, рэгістрацыя заключэння шлюбу подаражала да 100 еўра, скасавання — да 200, а раней гэта было па 50 еўра.

Змена прозвішча, імя і імя па бацьку абыдзецца з гэтага часу ў 200 еўра замест 70 ранейшых. Апастыль у дыппрадстаўніцтвах падаражэў з 35 да 50 еўра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера