Знайсці
04.01.2023 / 23:261РусŁacБел

«Макдональдс» можа сысці і з Казахстана

Пра намер вядомага брэнда хуткага харчавання пакінуць Казахстан паведаміла агенцтва Bloomberg. Паводле яго, прычына гэтага — парушэнне ланцужкоў паставак, бо мясцовыя рэстараны не могуць закупляць мяса ў Расіі.

Усе 24 рэстараны сеткі прыпынілі працу ў Казахстане з-за абмежаванняў «у мясцовых пастаўках» яшчэ ў лістападзе.

Bloomberg удакладняе, што амерыканская кампанія забараніла казахстанскай франшызе купляць фарш для катлет у расійскіх пастаўшчыкоў з-за санкцый. У той жа час у еўрапейскіх пастаўшчыкоў казахі купляць яго не могуць з-за вялікіх транспартных выдаткаў.

Кіраўніцтва кампаніі пакуль што сітуацыю не каментуе.

Уладальнікам франшызы «Макдональдса» ў Казахстане (як раней і ў Беларусі) з'яўляецца сваяк экс-прэзідэнта Казахстана Кайрат Баранбаеў. Цяпер ён знаходзіцца пад следствам.

Чытайце таксама: 

Ці розняцца бургеры з «Макаў» у Беларусі, Літве, Польшчы і Грузіі? Памералі з лінейкай

«Панскі» і «Шляхецкі» бургеры ў былых «Макдональдсах» пратрымаліся толькі тры дні

Назвы бургераў у былых «Макдональдсах» памянялі з-за чатырох лустачак агуркоў

Крыніцы: Лукашэнка даверыў «Макдональдс» Алексіну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
05.01.2023
Глупства нейкае. У Казахстане што, мяса няма?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера