Знайсці
05.01.2023 / 18:571РусŁacБел

На электронных таргах прадалі частку Брэсцкай крэпасці

Па выніках электронных таргоў на пляцоўцы «БУТБ-маёмасць» прададзены будынак парахавога пограба «Ж-З», які ўваходзіць у комплекс Брэсцкай крэпасці.

«Даны аб'ект мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўваходзіць у склад фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці. Пабудаваны ў 1912 годзе аднапавярховы будынак склепа быў выстаўлены на продаж па пачатковай цане Br32 (адна базавая велічыня). Аднак у ходзе таргоў, на якія зарэгістраваліся 4 удзельнікі, кошт маёмасці вырас у 236 разоў», — гаворыцца ў паведамленні біржы.

Там падкрэслілі, што «спробы знайсці інвестара для гэтага аб'екта нерухомасці рабіліся неаднаразова, у тым ліку праз пляцоўку «БУТБ-маёмасць». Тым не менш, доўгі час ахвотных набыць парахавы склеп не было. Сітуацыя змянілася пасля таго, як пачатковы кошт будынка быў зніжаны да адной базавай велічыні».

Усяго ўдзельнікі таргоў зрабілі 1562 стаўкі, перш чым вызначыўся пераможца. У выніку цана продажу склала 7562,4 рубля.

Акрамя самога будынка парахавога склепа, пакупнік атрымаў права арэнды зямельнага ўчастка тэрмінам на 50 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пан Усялян/адказаць/
05.01.2023
Любімую не аддаюць, ці не прадаюць... Ну-ну...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера