Знайсці
07.01.2023 / 09:034РусŁacБел

Траўматолаг і каліновец расклалі па палічках «лепшую за натаўскую» аптэчку

Падчас наведвання палігона Аляксандр Лукашэнка пахваліўся, што перадаў расійскім вайскоўцам аптэчкі, «лепшыя за натаўскія». Папрасілі медыка і каліноўца ацаніць гэту аптэчку. 

Начынне аптэчкі, прэзентаванай Лукашэнкам. Фота: Мінаабароны

Разабраць, што ўнутры, дапамагае траўматолаг з 30-гадовым стажам Сяргей.

Мяркуючы па фота, удасканаленая індывідуальная аптэчка ўкамплектаваная:

— бінтом;

— гемастатычным бінтом;

— індывідуальным перавязачным пакетам;

— тактычным жгутом (дазваляе хутка і эфектыўна спыніць крывацёк з канечнасцяў і бяспечна транспартаваць пацярпелага да пункта аказання медыцынскай дапамогі);

— гумавым жгутом Эсмарха (прызначаны для часовага спынення крыві пры артэрыяльных крывацёках з верхніх і ніжніх канечнасцяў);

— антысептыкам;

— стэрыльнымі сурвэткамі на рану;

— назафарынгеальнай трубкай (сродак для аказання экстраннай дапамогі, з дапамогай якога ствараюць свабодны дыхальны канал для непрытомнага пацыента);

— пілюлямі, хутчэй за ўсё, болесуцішальнымі;

— пальчаткамі.

Камандзір эвакуацыі батальёна «Волат» палка Каліноўскага Настасся «Север» Махамет заўважае, што аптэчка някепская, але не па натаўскім стандарце.

«Яна лагічная і яе камплектавалі людзі з медычнай адукацыяй, якія разбіраюцца ў логіцы тактычнай медыцыны, аднак бачна, што ў іх нестае добрых рэсурсаў».

У аптэчцы ёсць матэрыялы для тампанады, ёсць бандажы, кроваспыняльныя сродкі. Аднак пытанне да іх якасці. Турнікеты (кроваспыняльныя жгуты) падобныя да кітайскіх. Яны горшыя па эфектыўнасці і часта рвуцца, калі іх выкарыстоўваюць.

«Што датычыць жгута Эсмарха, то ён зусім не прызначаны для хуткага накладання, а самому сабе яго накласці яшчэ цяжэй. Патрабуюцца высілкі. Трэба захоўваць нейкі час пастаянны ціск, а калі цяжкае раненне і мала часу, каб спыніць кроў, то жгут Эсмарха — кепскі выбар. У параненага не хопіць сіл даць з ім рады», — тлумачыць Анастасія.

Яна заўважае, што ў індывідуальнай аптэчцы не бачыць аклюзійнага пластыру — ён прадухіляе траплянне паветра, вільгаці і мікраарганізмаў у рану з навакольнага асяроддзя. 

Па натаўскім стандарце ў кожнай індывідуальнай аптэчцы мусяць быць дзве такія наклейкі. У выпадку ранення ў грудную клетку, калі ёсць уваходная і выходная адтуліны, абедзве трэба закрыць.

(Адзначым, што на іншым калажы, апублікаваным Мінздароўя, гэты пластыр ёсць, але не ясна, ці да такой самай аптэчкі ён адносіцца).

Назафарынгеальныя трубкі, якія ёсць у індывідуальных аптэчках, павінны быць падабраныя індывідуальна пад кожнага байца.

«Антысептыкі — рэч добрая, і хлоргексідзін таксама, бо яго можна ліць нават у раны, але на гэта ў баі няма часу і магчымасці. Калі рану тампануеш, то яе апрацоўваць антысептыкам не будзеш».

Групавая аптэчка. Фота: БелТА

На яшчэ адным фотаздымку з палігона — раскладзеныя медычныя прэпараты, нібы на выставе. 

Траўматолаг звяртае ўвагу, што гэта іншая аптэчка — не індывідуальная, а групавая. Яна прызначаная не для самадапамогі, а для дапамогі іншаму чалавеку.

У ёй:

— бінт;

— кроваспыняльны жгут турнікетнага тыпу;

— хлоргексідзін — антысептык;

— пальчаткі;

— аклюзійны пластыр (прадухіляе траплянне паветра, вільгаці і мікраарганізмаў у рану з навакольнага асяроддзя);

— гемастатычны пластыр (прызначаны для спынення крывацёкаў з неглыбокіх павярхоўных ран);

— шпрыцы-цюбікі з марфінам;

— хірургічныя інструменты (нажніцы, сціскач);

— перакіс вадароду;

— ёд;

— антыбіётык;

— арміраваны скотч (ім фіксуецца шына, накладаецца на бінт ці павязку, бароніць ад вільгаці і бруду);

— паветравод (прызначаны для аднаўлення і падтрымання дыхання падчас рэанімацыйных дзеянняў, агульнага наркозу і непрытомных пацыентаў);

— таблеткі.

Настасся Махамет заўважае, што групавая аптэчка сабраная па той жа логіцы, што і індывідуальная. Яна неблагая, але ёсць пытанні да якасці і колькасці таго, што ў ёй ляжыць.

На фотаздымку ў камплекце байца-ратавальніка бачныя толькі два аклюзійныя пластыры. Хаця камплект павінен быць разлічаны на аказанне дапамогі дзесяці байцам — гаворка не пра дзве наклейкі дакладна.

У парамедыкаў, адзначае Настасся, заўсёды ёсць запас кроваспыняльных жгутоў, бандажоў, назафарынгеальных трубак і іншых неабходных прэпаратаў і рыштунку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Мінабароны апублікавала ФОТА індывідуальнай аптэчкі, якая «лепшая за натаўскую»

Лукашэнка — расійскім вайскоўцам: Супольную справу робім

«Мы перажываем смерць надзей і сталеем як нацыя». Псіхолагі пра тое, што цяпер адбываецца з беларусамі і як з гэтым справіцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.01.2023
Как и асе у этих мракобесов совковых - фейк и распил бабла. Ложь и лицемерие их жизненное кредо.
0
Мінак/адказаць/
07.01.2023
Нават для лукашэнкаўцаў і рускаміраўцаў НАТА - эталон.
2
Вадя/адказаць/
07.01.2023
Да ,интуиция у него нечеловеческая. Российская армия становится основной силой в стране.После второй волны мобилизации этот факт станет очевидным для всех.Поэтому ,нужно заигрывать с офицерством ,что наш герой успешно делает.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера