Знайсці
06.01.2023 / 22:2218РусŁacБел

Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія святкуюць Каляды 7 студзеня

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская павіншавала са святам тых беларусаў, якія святкуюць Каляды паводле юліянскага календара. 

«У гэтую Куццю я хачу пажадаць не проста дабрабыту і шчасця.

Я жадаю вам, каб вайна, у якую ўцягваюць нашу краіну, скончылася — і скончылася перамогай дабра.

Я жадаю вам, каб скончыўся палітычны і эканамічны крызіс, з-за якога больш за два гады растуць цэны і падаткі, пусцеюць паліцы крам і кашалькі беларусаў.

Каляды — гэта свята, якое прынята сустракаць дома ўсёй сям'ёй. І я

жадаю, каб вашыя сем'і заўсёды былі разам — ці ўз'ядналіся як мага хутчэй, калі вы не побач.

Жадаю, каб ваша вера не слабела, а мацнела. Жадаю, каб тое, аб чым вы марыце і моліцеся, хутчэй адбылося. І каб на нашай зямлі святло перамагло цемру», — з такімі словамі звярнулася Ціханоўская да суайчыннікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
07.01.2023
даведка, дык вось пра гэта - фільтры менавіта для відэа я і пытаюся спытаць)
а для фефектаў фікцыі таксама ёсць фефекты?
1
с особым цинизмом/адказаць/
07.01.2023
Agasfer, она обращается, как истинный президент или типа того - они все так обращаются в новогоднем обращении или типа того - "дорогие друзья" - youtu.be/JKi62XE9Sdc?t=33 
0
Грышка/адказаць/
07.01.2023
Навошта гэтая глупая крытыка Ціханоўскай, якая проста жадае беларусам толькі дабра? У гэтыя Каляды сапраўдны Ірад ёсьць Лукашэнка, які здраджвае Беларусі й служыць Расеі з прагнасьці да багацьця й бязбожнай савецкай настальгіі. Змагайцеся зь ім, а ня зь ёй. Ён сапраўдны вораг.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера