Знайсці
07.01.2023 / 11:532РусŁacБел

Bloomberg: У расійскіх дзяржкампаній хочуць забраць на вайну 50% прыбытку

Урад Расіі спрабуе атрымаць больш грошай ад дзяржкампаній, вуглездабытчыкаў і вытворцаў угнаенняў, а таксама зрэзаць выдаткі бюджэту, не звязаныя з абаронай, паведаміла агенцтва Bloomberg.

У сувязі з ростам выдаткаў на вайну супраць Украіны расійскія ўлады вырашылі атрымаць ад кампаній, якія вырабляюць угнаенні і здабываюць вугаль, «аднаразовую выплату», а таксама скараціць выдаткі, не звязаныя з абаронай, паведаміла ў пятніцу, 6 студзеня, агенцтва Bloomberg. Паводле яго звестак, пра гэта гаворыцца ў дакуменце, падрыхтаваным у сярэдзіне снежня прэм'ер-міністрам РФ Міхаілам Мішусціным. Афіцыйна пра яго нічога невядома.

Як сцвярджаюць крыніцы агенцтва, улады РФ маюць намер усталяваць для дзяржкампаній дывідэнды ў памеры 50% ад чыстага прыбытку, прычым гэтая мера павінна быць аднаразовай, а не пастаяннай. Па словах крыніц, рашэнне аб памеры дывідэндаў і зборы з кампаній ва ўрадзе яшчэ не прынята, яно будзе залежаць ад таго, які дэфіцыт бюджэту будзе па выніках 2022 года. Акрамя таго, у дакуменце нібыта гаворыцца пра скарачэнне бюджэтных выдаткаў, не звязаных з абаронай і бяспекай. У прыватнасці, будуць зменшаныя выдаткі на сацыяльную сферу — адукацыю і медыцыну.

Атрыманыя сродкі плануецца выкарыстоўваць на пакрыццё выдаткаў, звязаных з вайной.

Таксама, па даных агенцтва, у дакуменце гаворыцца пра выдзяленне дадатковых 175 мільярдаў рублёў на прымусовае перасяленне 100 тысяч чалавек з Херсонскай вобласці ў Расію.

Як адзначае Bloomberg, гэта ёсць відавочным прызнаннем таго, што ў Крамля мала надзей на вяртанне часткі Херсонскай вобласці, якую расійскія войскі пакінулі восенню праз некалькі тыдняў пасля незаконнай анексіі.

Ва ўрадзе РФ і Міністэрстве фінансаў на запыт Bloomberg не адказалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
1
За ценой не постоят/адказаць/
07.01.2023
Всё на танки и пушки, всё на геноцид украинцев... Россия и россияне неисправимы, не хотят нормально жить сами и другим не дают!
1
Илья/адказаць/
07.01.2023
Так наследнички и предки нквдэ ничего другого не умеют, только забирать чужое, терроризировать и убивать. Проклятое племя у власти уже 100 лет на рашке.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930