Знайсці
07.01.2023 / 16:078РусŁacБел

Вар'яцкая розніца тэмператур між Гарадоччынай і Берасцейшчынай захаваецца і ў нядзелю. Разбежка ў 20 градусаў

Пераменная воблачнасць і да мінус 25 градусаў чакаецца ў Беларусі 8 студзеня, паведамляе Белгідрамет.

Ноччу па заходняй палове краіны чакаецца невялікі снег, днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, днём месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 20-22, месцамі па Віцебшчыне і Магілёўшчыне будзе да 23-25 градусаў марозу. Днём чакаецца мінус 4-10, па паўночным усходзе — да 13-ці ніжэй за нуль, у паўднёва-заходніх раёнах будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў цяпла.

Прыкладна тое ж самае надвор'е стаіць цяпер. На тэмпературнай мапе можна пабачыць поўную карціну ночы з пятніцы на калядную суботу.

Халадней за ўсё ўначы з 6 на 7 студзеня было ў Езярышчы — мінус 22,5.

А цяплей за ўсё — у Тамашоўцы — мінус 2,2.

Розніца тэмператур між Гарадоччынай і Берасцейшчынай — ажно 20 градусаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
18
Сумна
2
Абуральна
0
0
я робот/адказаць/
07.01.2023
Чел, дык я даўно неяк чула (дай бог памяці)), здаецца, кожныя 100 км - гэта ±1°C. а гэта ўжо трошкі іншая экасістэма...
0
шосты рэгіён/адказаць/
07.01.2023
агент о0О9 )
3
антонн сапранау )/адказаць/
07.01.2023
мужу кажу фота, каб сказаў, што за аўто (марка), а ён, гледзячы на гурбы снегу вакол аўто:
- о. красамоўнае фота. аўто? не для нашых шырот. Сапрана (зараз як раз пераглядае каторы раз нетленку Клан Сапрана) не адабрае. такое аўто - гэта, каб 1-2 прастытутак вывезці пакрасавацца ў горад. летам. а вось мяхі бульбы не пакладзеш туды
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930