Знайсці
08.01.2023 / 16:30РусŁacБел

Маск анансаваў маштабнае абнаўленне твітара: чаго чакаць

Уладальнік Twitter Ілан Маск анансаваў маштабнае абнаўленне сацыяльнай сеткі. Сярод іх — запуск доўгіх пастоў і вялікае абнаўленне інтэрфейсу.

Ілан Маск. Фота: AP

Паводле яго слоў, на працягу тыдня карыстальнікі сацсеткі атрымаюць магчымасць пераходзіць ад укладкі рэкамендаваных публікацый да пастоў профіляў, якія адсочваюцца, свайпамі ўлева і ўправа, піша РБК-Украіна.

Акрамя таго, праз тыдзень у Twitter з'явіцца кнопка закладак, каб карыстальнікі змаглі захоўваць цікавыя для іх публікацыі.

Пры гэтым у пачатку лютага чакаецца зняцце абмежаванняў на колькасць знакаў у пастах.

Цяпер допісы маюць абмежаванне ў 280 сімвалаў — пасля таго, як ліміт быў павялічаны са 140 у 2017 годзе. У пачатку снежня на пытанне падпісчыка, ці праўда, што Twitter мае намер павялічыць колькасць дазволеных знакаў у твітах з 280 да 4000, Маск адказаў «так».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930