Знайсці
08.01.2023 / 17:547РусŁacБел

У гродзенскай турме памёр мастак Руслан Карчаулі

Пра смерць Руслана Карчаўлі паведаміў у фэйсбуку музыка Алесь Дзянісаў, фронтмэн гурта «Дзецюкі» і сузаснавальнік гуртоў «КальЯн» і «Людзі на балоце».

«Пайшоў з жыцця наступны гарадзенскі нефармал. Руслан «Руслапас» Карчаулі. Памёр у гарадзенскай турме. Узялі і пасадзілі за марыхуану. Не зрабілі добрага агляду. Памёр ад пнеўманіі», — паведаміў Дзянісаў.

Паводле яго, у 1999 годзе Руслан рабіў для гурта «Кальян» вокладку да альбома «Б.Н.».

Таксама Руслан рабіў лога для гурта WAKE UP і фота для гурта «Раса летуценнікаў».

Руслану Карчаулі было 50 гадоў. Калі дакладна ён трапіў за краты, невядома. Апошні пост Руслана ў інстаграме быў зроблены 23 кастрычніка 2022 года. А памёр ён 5 студзеня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
алесік/адказаць/
08.01.2023
Правдоруб , прывітыя напавал мруць. Вы не зразумелі каментар.
0
Правдоруб /адказаць/
08.01.2023
[Рэд. выдалена]
0
даведка/адказаць/
08.01.2023
Вероятно, умер в тамошнем СИЗО.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера