Знайсці
15.01.2023 / 11:124РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Бананавы тарт татэн — французская класіка па-новаму

Тарт татэн — класічны французскі дэсерт, які звычайна робяць з яблыкамі. Мы ж прапануем вам замест яблыкаў узяць бананы ды яшчэ і падаць гэтае смакоцце з шарыкам марожанага — атрымаецца не менш шыкоўна! Можаце скарыстацца магазінным марожаным ці зрабіць яго самастойна па рэцэпце.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць бананавы тарт татэн, вам спатрэбіцца:

  • 400 грамаў згушчонага малака
  • 500 мілілітраў як мага больш густых вяршкоў (пажадана не менш чым з 33% тлушчу)
  • трохі молатага кардамону ці карыцы на смак
  • 500 грамаў гатовага слоенага цеста
  • 100 грамаў карычневага цукру
  • 75 грамаў масла
  • 30—50 грамаў рубленага фундуку
  • 4—5 бананаў, нарэзаных на кавалкі таўшчынёй у 2 сантыметры.
  1. Каб зрабіць марожанае, перамяшайце ў місцы згушчонае малако, вяршкі і прыправу. Узбівайце сумесь да мяккіх пікаў, потым перакладзіце ў кантэйнер, разраўняйце і пастаўце ў маразільнік да замарожвання.
  2. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў і падрыхтуйце для тарта форму дыяметрам 23 сантыметры.
  3. Раскачайце цеста да таўшчыні 1 сантыметр, потым выражце ў ім кола прыкладна на 2 сантыметры шырэйшае за форму. Выкладзіце яго на бляху і пакіньце ў халадзільніку, пакуль будзеце гатаваць карамель.
  4. Пакладзіце на патэльню цукар і масла, награвайце. Калі цукар растворыцца, зрабіце большы агонь і дайце карамелі пацямнець і загусцець. Час ад часу паднімайце патэльню і трохі круціце. Важна, каб вы сачылі за карамеллю і знялі яе з агню, як толькі яна набудзе насычаны колер, бо пасля гэтага карамель можа хутка падгарэць.
  5. Зніміце патэльню з агню і пасыпце карамель фундуком, пераліце сумесь у форму. Раскладзіце па дне формы бананы, потым выкладзіце зверху цеста, асцярожна абгарніце яго па баках формы. Зрабіце ўверсе надрэз для выхаду пары і выпякайце пірог 25—30 хвілін.
  6. Дайце пірагу астыць некалькі хвілін. Потым пастаўце талерку на цеста і асцярожна перавярніце на яе татэн (магчыма, вам спатрэбяцца пальчаткі, каб не апячы сабе рукі карамеллю). Падавайце тарт нарэзаным на кавалкі з шарыкам марожанага.

Рэцэпт на выхадныя: бананавы кекс

Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты

Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з бананам і беконам — цікавае спалучэнне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
15.01.2023
Zanadta salodka budzie. Heta dzieciam. Dy i kali pryhliadziecca, sklasci adno z druhim dy parazvažac`, jak maje byc`, dyk jastva toje zusim i nie prancuzkaje budzie, a habrejskaje. I nie kažycie, sto heta nia tak, chto zaūhjodna vam heta pac`vierdzic`...
0
Ерома/адказаць/
15.01.2023
А што такое тарт? Первый раз віжу такое слова!
1
л - значыць філологіка/адказаць/
15.01.2023
Ерома, пэўна гэта нешта, што торт, але не торт 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930