Знайсці
09.01.2023 / 15:271РусŁacБел

У Мінску пайшоў ледзяны дождж. Што рабіць у такую непагадзь?

У Мінску 9 студзеня захоўваюцца складаныя ўмовы надвор'я: галалёд і ападкі ў выглядзе дажджу з мокрым снегам.

У барацьбе з наледдзю задзейнічана больш за 1 600 работнікаў ЖКГ, паведамляюць Мінск-Навіны.

Спецыялісты ЖКГ рэкамендуюць у непагадзь па магчымасці заставацца дома.

У выпадку неабходнасці для выхаду на вуліцу лепш апранаць абутак на суцэльнай рэльефнай падэшве. Пры перамяшчэнні па вуліцы трэба рухацца асцярожна, наступаючы на ўсю падэшву, а пажылым і асобам з праблемамі апорна-рухальнага апарату лепш выкарыстоўваць кій з гумовым наканечнікам або палку з завостранымі шыпамі. Па магчымасці варта выбіраць бяспечны маршрут па пасыпаных пяском дарожках і трымацца за поручні.

Падчас падзення трэба старацца прыціснуць рукі да тулава і ўпасці на бок, папрасіць мінакоў дапамагчы ўстаць і падымацца, не спяшаючыся, пераканаўшыся, што няма траўмаў. Пры ўзнікненні болю лепш не рухацца і выклікаць медыкаў па тэлефоне 103.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
09.01.2023
Heta son, prosta son.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера