Знайсці
09.01.2023 / 15:521РусŁacБел

«Тусон» расказаў, колькі кас засталося адрамантаваць пасля маштабнага збою і колькі часу гэта зойме

Усе гандлёвыя сеткі, якія пацярпелі ў выніку збою касавага абсталявання ТАА «Тусон», ужо да 6 студзеня змаглі працаваць. Аднаўленне праграмнага забеспячэння астатніх апаратаў зойме пару дзён, распавялі Office Life ў кампаніі.

Фота: OL

Маштабны збой у працы касавага абсталявання адбыўся 2 студзеня і закрануў гандлёвыя сеткі «Ома», «Востраў чысціні і смаку», «Еўраопт», запраўкі «Беларуснафта» і інш. Да раніцы 3 студзеня многія з іх ужо аднавілі працу.

Хутчэй за ўсё трэба было ўзнавіць працу абсталявання на кругласутачных запраўках. Паралельна намаганні спецыялістаў «Тусона» былі скіраваны ў бок сеткавых прадпрыемстваў. Цяпер засталося наладзіць працу адзінкавых апаратаў невялікіх аб'ектаў.

«На сёння засталося каля 14% парка абсталявання, якое зарэгістравана ў падатковай як тое, што функцыянуе (але не дакладна, што насамрэч працуе). У лічбах гэта крыху менш за 2 тысячы. Хутчэй за ўсё, аднавіць трэба будзе працу не ўсіх гэтых кас», — сказалі ў кампаніі.

Тым часам МПЗ стварыла працоўную групу для вырашэння праблем у працы гандлёвых аб'ектаў, якія выкарыстоўваюць касавае абсталяванне ТАА «Тусон». У кампаніі пракаментавалі, што гэта нармальная практыка, якая накіравана ў большай ступені на тое, каб выключыць надалей узнікненне такіх сітуацый.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Вася/адказаць/
09.01.2023
Этот тусон пора закрывать и судить за весь этот их бардак, но кто-то явно крышует, очень хлебный бизнес
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930