Знайсці
09.01.2023 / 17:192РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў указ аб своечасовай выплаце заробкаў

9 студзеня Лукашэнка падпісаў указ №3 «Аб мерах па забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы». Пра гэта паведаміла ягоная прэс-служба.

Дакумент дае права Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны выдаваць наймальнікам патрабаванні аб ліквідацыі запазычанасці ў выплаце заробку.

Пры фіксацыі парушэнняў патрабаванні будуць выдаваць без дадатковай праверкі. Цяпер, калі заробак затрымліваецца, спачатку прадугледжана праверка, а з-за яе зацягваецца працэс выплаты. Цяпер працэдура павінна паскорыцца.

Прапісана таксама, што на ўсе звароты грамадзян або інфармацыю ад праваахоўных органаў інспектары будуць патрабаваць у наймальніка дакументы і вывучаць іх. Калі наймальнік ліквідуе ўсе парушэнні па выплаце заробкаў ва ўстаноўлены тэрмін, то яго тады не будуць прыцягваць да адказнасці.

Вызначаны і парадак прымусовага выканання патрабавання аб пагашэнні запазычанасці па выплаце. Дэпартамент выносіць рашэнне аб спагнанні заробку і накіроўвае яго ў органы прымусовага выканання. Таму цяпер работнікам не трэба будзе самастойна звяртацца з пазовам аб выплаце зарплаты ў суд або натарыят, а затым — у органы прымусовага выканання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць/
09.01.2023
Дзед, а што такое цынізм? А гэта, унучак, калі ўмовы для бізнэсу сапсавалі, але патрабуюць, каб у цябе быў стаж, сваечасова выплочваў заробак.
0
Цікава /адказаць/
09.01.2023
А, калі калгасны дармажор сыйдзе сваечасова?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера