Знайсці
09.01.2023 / 18:425РусŁacБел

Затрымалі аднаго з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ

Іван Марозаў — адзін з найбольш вядомых беларускамоўных блогераў у «нулявыя» і былы актывіст.

Іван Марозаў. Фота: сацсеткі

Івану 39 гадоў, раней ён вёў блог у Livejournal пад мянушкай hondurazian. Мужчына скончыў юрфак БДУ, а пасля паехаў вучыцца на сацыёлага ў Маскву — але не скончыў. Пасля працаваў распрацоўшчыкам сайтаў, менеджарам у ІТ, таксама некалі быў прадпрымальнікам.

Таксама Іван быў актывістам розных ініцыятыў — да прыкладу, Задзіночання беларускіх студэнтаў і КХП-БНФ. У 2006 годзе яго затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях і прысудзілі 5 сутак арышту, у 2011-м за «маўклівыя» акцыі ён атрымаў яшчэ 10 сутак, а ў 2020 годзе адбываў арышт у Магілёве.

Пра Івана распавёў ягоны сябра:

«Янка калісьці быў адным з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ у сярэдзіне 2000-х. Вельмі вядомы быў там персанаж.

У той час вакол ЖЖ утварылася вельмі моцнае ядро, многія людзі працягваюць камунікаваць па сёння. Янка на той момант быў заўзятым пазнякоўцам. Нейкі непрацяглы час узначальваў моладзевую фракцыю КХП-БНФ. Але потым перайшоў да больш цэнтрысцкіх пазіцый.

Янка захапляўся афлайн-квэстамі. Тады была страшна папулярная ў Мінску «Схватка», і ён пастаянны ўдзельнік быў.

Прынцыпова беларускамоўны заўсёды, але на відэа ГУБАЗіКа ён размаўляе чамусьці па-руску — ці праз ціск сілавікоў, ці каб захаваць сябе. Мы шмат з кім з агульных знаёмых перапісваліся, але ніхто не ведае пакуль, калі затрымлівалі».

Мяркуючы па відэа сілавікоў, мужчыне закідаюць удзел у пратэстах у 2020 годзе. А таксама відавочна жартаўлівы каментар пра тое, што ён атакаваў бы хаймарсамі спецназ, каб яны стаялі ў яго гаражы.

Жартаўлівы каментар Івана. Фота: відэа сілавікоў

Ці заведзеная супраць мужчыны крымінальная справа — невядома.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Затрымалі беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Расказваем, як яго знайшлі

Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
9
Даёшь год России в Беларуси!/адказаць/
09.01.2023
Сегодня - праздник России в Беларуси !
0
ТолькаНеМатолька/адказаць/
09.01.2023
Вітаўт, нажаль не, пачнуцца стогны: мы не такія як яны, і, карыстаючыся хібамі судовай сістэмы вялікая частка застанецца непакаранай. А праз 5-10 год зноў падымуць галаву
0
Мы пераможам!/адказаць/
10.01.2023
Руска-лукашстскія захопнікі намагаюцца знічшыць усе беларускае!
"Ня пакідайце мовы сваёй каб не памерлі!"(с)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера