Знайсці
09.01.2023 / 18:26РусŁacБел

У Варшаве затрымалі беларуса, які шкодзіў на чыгунцы

У Варшаве затрымалі грамадзяніна Беларусі за тое, што ён спрабаваў скрасці кабель і разабраць абсталяванне для абагравання стрэлачных пераводаў. Беларуса злавілі на чыгунцы проста на месцы злачынства.

У Варшаўскі рэгіянальны хаб аховы чыгунак паступіла паведамленне аб тым, што на перагоне Варшава-Усходняя — Варшава-Стадыён на пуцях знаходзіцца невядомы. Калі ён заўважыў небяспеку, то паспрабаваў уцячы, але ўрэшце быў затрыманы.

Затрыманы аказаўся грамадзянінам Беларусі. Высветлілася, што ён паспеў падрыхтаваць да крадзяжу каля пяці метраў кабелю і разабраў тры медныя электраўстаноўкі для абагравання стрэлачных пераводаў.

Для далейшага разбіральніцтва грамадзянін Беларусі быў перададзены паліцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
39
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930