Знайсці
09.01.2023 / 19:33РусŁacБел

«Настроеная пазітыўна і аптымістычна і маю намер быць здаровай». Марыя Калеснікава даслала ліст з-за кратаў

Бацька Марыі Калеснікавай атрымаў ад дачкі ліст, напісаны яшчэ ў мінулым годзе, 27 снежня. Яго апублікаваў тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі. Калеснікава пісала ліст, знаходзячыся ў санчастцы Гомельскай калоніі пасля перанесенай аперацыі.

«З'явілася магчымасць хадзіць-шпацыраваць каля гадзіны ў дзень — я паволі нарошчваю тэмп і колькасць крокаў — сёння 5000, гэта сапраўдны рэкорд для мяне, бо з 29.11 да апошняга тыдня я амаль не рухалася.

У мяне яшчэ не ўсё ў парадку, але я настроеная пазітыўна і аптымістычна і маю намер быць здаровай! Таму рыхтуйся: твае дранікі і шашлыкі ў мяне нумар 1 у будучым меню», — піша Калеснікава.

Таксама яна перадае прывітанні ўсім родным і блізкім, дзякуе за падтрымку і клопат і просіць сябе берагчы, «бо нам трэба будзе так шмат усяго зрабіць, павандраваць і ўбачыць, і столькі адкрыццяў нас яшчэ чакае».

Паводле апошняй наяўнай інфармацыі, з санчасткі Калеснікава пакуль яшчэ не выйшла.

Чытайце таксама:

Марыя Калеснікава дагэтуль знаходзіцца ў санчастцы гомельскай калоніі

Практычна не спала ў ШІЗА, губляла прытомнасць — што стала прычынай шпіталізацыі Марыі Калеснікавай

Наступствы маглі быць катастрафічныя. Доктар — пра хваробу Марыі Калеснікавай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера