Знайсці
09.01.2023 / 20:275РусŁacБел

Лукашэнка ўзнагародзіў прапагандыстаў і культурных дзеячаў медалямі і падзякамі

Лукашэнка падпісаў указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі работнікі праўладных СМІ і сферы культуры ўдастоеныя хто дзяржаўных медалёў, а хто ягонай асабістай падзякі.

Медалі Францыска Скарыны паводле гэтых дакументаў маюць атрымаць начальнік аддзела па асвятленні дзейнасці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ёсць такі ў структуры агенцтва) БелТА Уладзімір Мацвееў, ️загадчык аддзела навін культуры галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Міхаіл Равуцкі, саліст аркестра імя Жыновіча Андрэй Коласаў, галоўны рэжысёр Вялікага тэатра оперы і балета Ганна Маторная, саліст—вядучы майстар сцэны гэтага тэатра Дзмітрый Шабеця.

Падзяку Лукашэнка выказаў траім супрацоўнікам АТН: загадчыцы аддзела рэпарцёраў Анастасіі Бенедзісюк, ️ намесніцы загадчыка аддзела палітычных аглядальнікаў Ілоне Красуцкай, загадчыцы аддзела выпуску Ірыне Якаўлевай.

Таксама ён падзякаваў Святлане Кнутавай і Таццяне Рудакоўскай з «Другога нацыянальнага тэлеканала», Наталлі Ярэміч з БелТА, Вадзіму Шэпету з «Альфа-Радыё» і Дзмітрыю Галоўчыцу са СТБ.

Чытайце таксама:

Раней хацела жыць ва Украіне — цяпер расказвае, што там нацысты. Хто такая Анастасія Бенедзісюк, новы твар прапаганды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
День России в Беларуси/адказаць/
09.01.2023
Какое отношение, вышеперечисленные "деятели", имеют к Беларуси и беларускому в ней, как и к Скорине ???
 Ну, разве только, если, к скорине питерскому.....
09.01.2023
Индифферентно.
0
день белорусского трикотажа в россии/адказаць/
09.01.2023
День России в Беларуси, вы не панимаити...
ани перакурвапичатники
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера