Знайсці
09.01.2023 / 21:5010РусŁacБел

Dev.by: У IT-кампаніі прыслалі спісы супрацоўнікаў, якія данацілі ў фонды

Дзве не звязаныя адна з адной крыніцы ў адной з буйных ІТ-кампаній паведамілі выданню Dev.by, што кіраўніцтва праводзіць гутаркі з супрацоўнікамі, якія данацілі ў гуманітарныя фонды, у прыватнасці ByPol і BySol. Са слоў суразмоўцаў, з адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій у кампанію нібыта даслалі спісы такіх супрацоўнікаў.

Пратэсная акцыя айцішнікаў каля Парка высокіх тэхналогій

«Толькі з нашай кампаніі ў гэтым спісе апынулася некалькі сотняў чалавек, — расказала адна з крыніц. — Кіраўніцтву прапанавана правесці з усімі работнікамі са спісе асабістую гутарку і прапанаваць ім пагутарыць з прадстаўнікамі спецслужбаў. А потым заданаціць у 10 разоў больш у фонд, які скажуць. У гэтым выпадку абяцаюць не пачынаць крымінальны пераслед».

Па словах крыніцы, у выніку гутаркі кампанія павінна паведаміць, ці плануе супрацоўнік пайсці на сустрэчу. Хтосьці з супрацоўнікаў пасля асабістай гутаркі з кіраўніком пагадзіўся ісці, хтосьці яшчэ думае».

Сама кампанія пакуль нічога не раіць, чакае першых вынікаў. І больш ніякіх падрабязнасцяў пакуль няма.

Чытайце таксама: Крыніцы: Янчэўскі прыдумаў, каб праграмістаў за данаты 2020-га не садзілі, але здзіралі кампенсацыю ў дзесяціразовым памеры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
85
1
Программист/адказаць/
10.01.2023
Mike, биткоин не анонимный. Нужно уметь пользоваться, чтобы не вычислили. Даже среди айтишников проценты разбираются в анонимных транзакциях. Многие просто донатят картой
1
Программист/адказаць/
10.01.2023
На дураках, терпилах и трусах режим держится
1
Вот и всё/адказаць/
10.01.2023
Mike, просто пришли списки с указанной суммой нала и янчевский пошёл её собирать.... Ведь айти и программисты, в Беларуси, виноваты потому, что они айти и программисты. Следующие врачи, потом шахтёры, дальше железнодорожники и дойдут и до ментов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930