Знайсці
09.01.2023 / 22:29РусŁacБел

Цана на галоўную расійскую нафту стала амаль напалову меншая за сусветную

Флагманская нафта Расіі Urals прадаецца менш чым за палову сусветнай цаны і значна ніжэй за ўведзены «Вялікай сямёркай» ліміт. Цана за нафту маркі Urals, якую ў асноўным прадае Расія, склала ў пятніцу 37,80 даляра за барэль у балтыйскім порце Прыморск. Такія звесткі падала Argus Media, піша Bloomberg.

Цяжка зразумець, як Расія можа адрэагаваць на такі нізкі ўзровень. З аднаго боку, ёй патрэбныя ўсе даходы, якія яна можа атрымаць для фінансавання вайны ва Украіне. Але занадта нізкае падзенне можа заахвоціць Маскву адказаць скарачэннем здабычы, чаго яна не выключала ў мінулым.

5 снежня Еўрапейскі саюз амаль спыніў імпарт сырой нафты з Расіі, а менавіта яго рынак быў гістарычна галоўным для расійскага экспарту. Адначасова блок аб'яднаўся з прамыслова развітымі краінамі G7 ва ўвядзенні абмежавання на кошт расійскіх паставак. Любы, хто жадае атрымаць доступ да заходніх паслуг — у прыватнасці, галіновага стандартнага страхавання, а таксама мноства іншых рэчаў, — мог зрабіць гэта толькі ў тым выпадку, калі заплаціў за расійскую нафту менш за 60 даляраў.

Страціўшы еўрапейскі рынак, Расія патрапіла ў залежнасць ад малога кола буйных пакупнікоў, перш за ўсё Кітая і Індыі. А паколькі танкерам даводзіцца праплываць тысячы міляў далей, каб даставіць грузы з заходніх расійскіх партоў да гэтых пакупнікоў, то выдаткі на фрахт узраслі. Гэта прымусіла зніжаць цэны, каб можна было канкурыраваць з пастаўкамі з Блізкага Усходу.

У той жа час расійская нафта ESPO, названая ў гонар трубаправода з Усходняй Сібіры, працягвае таргавацца крыху вышэй ліміту, пра што сведчаць лічбы Argus. Адлегласці, звязаныя з дастаўкай яе пакупнікам, нашмат карацейшыя, што, верагодна, палягчае пошук танкераў, гатовых адправіць яе суседнім пакупнікам за межамі ліміту, накладзенага G7.

Чытайце таксама:

Кувейт у пяць разоў павялічвае экспарт дызельнага паліва ў Еўропу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера