Знайсці
10.01.2023 / 12:2510РусŁacБел

Лілія Ананіч патлумачыла, хто будзе прымаць канчатковае рашэнне і як будуць пазбаўляць грамадзянства

Абноўлены закон аб грамадзянстве ў першую чаргу накіраваны на «ўмацаванне нацыянальнай бяспекі дзяржавы», заявіла «Спутніку» намеснік старшыні камісіі па правах чалавека, нацадносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч. Яна з'яўляецца распрацоўшчыкам гэтага праекта закона і менавіта яна прадстаўляла яго ў Авальнай зале.

Фота: БелТА

Сёння закон быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Як паведамлялася, асноўныя яго артыкулы ўступаюць у сілу праз паўгода пасля апублікавання дакумента.

«Канчатковае рашэнне па пытанні пазбаўлення грамадзянства прымаецца Лукашэнкам», — патлумачыла Ананіч, адказваючы на пытанне аб тым, які прадугледжаны механізм страты беларускага грамадзянства для тых, хто з'ехаў з краіны.

Па яе словах, у абноўленым законе гаворка не ідзе пра тое, што грамадзянін, у дачыненні да якога ўступіў у законную сілу прыгавор суда, аўтаматычна пазбаўляецца грамадзянства. У краіне ёсць зацверджаны парадак як пазбаўлення грамадзянства, так і яго набыцця.

Намеснік кіраўніка парламенцкай камісіі нагадала, што ў законе ёсць пералік артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за ўчыненне злачынства тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасці, а таксама за злачынствы супраць інтарэсаў дзяржавы і нацыянальнай бяспекі.

«Пазбаўленне грамадзянства — гэта не пакаранне за здзейсненыя злачынствы, названыя ў законе. Пакаранне прадугледжвае рашэнне суда, якое ўступіла ў законную сілу. Само пазбаўленне грамадзянства — гэта не дадатковае пакаранне, гэта фактычнае пацвярджэнне страты сувязі грамадзяніна з дзяржавай», — сказала Ананіч.

Паводле яе, гэтая норма тычыцца чалавека, які знаходзіцца за межамі Беларусі і ў дачыненні да якога вынесены прысуд аб «учыненым злачынстве экстрэмісцкай накіраванасці».

Ананіч удакладніла, што першапачаткова пытанне аб пазбаўленні грамадзянства разглядае камісія па грамадзянстве, але канчатковае рашэнне прымае Лукашэнка.

«Грамадзянства — устойлівая прававая сувязь грамадзяніна і дзяржавы, якая прадугледжвае правы, абавязкі і адказнасць. І людзі, якія апынуліся за мяжой па сваёй волі, прынеслі цяжкую шкоду нашай краіне і працягваюць ёй шкодзіць, павінны несці адказнасць за свае дзеянні», — падсумавала Ананіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Беларусь-Яўропа, Расея Арда/адказаць/
10.01.2023
Галоўнае расеян і родзічаў 3% не пускаць  у яўропу
0
калі каранацыя?/адказаць/
10.01.2023
"В монархических странах связь лица с государством выражается не в виде гражданства, а в виде подданства. В отличие от гражданства, подданство олицетворяет непосредственную связь человека с монархом, а не с государством в целом."
0
дзе санітары?/адказаць/
10.01.2023
"гэта фактычнае пацвярджэнне страты сувязі грамадзяніна з дзяржавай"
гражданка явно утратила связь с реальностью
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера