Знайсці
10.01.2023 / 22:023РусŁacБел

Крымінальна-выканаўчы кодэкс пераклалі на беларускую мову

Пра пераклад на беларускую мову Крымінальна-выканаўчага кодэкса паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Пераклад, як паведамляецца, ухвалены экспертнай радай, якая складаецца з прадстаўнікоў Адміністрацыі Лукашэнкі, Нацыянальнай акадэміі навук, Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, ВНУ краіны і іншых арганізацый.

Друкаванай версіі кодэкса, як выглядае, пакуль няма і невядома, ці плануецца. Ёсць толькі электронная, якую рэкамендуецца размяшчаць на Нацыянальным прававым партале «для азнаямлення шырокага кола асоб». 

Раней паведамлялася, што на беларускую мову былі перакладзеныя 16 іншых кодэксаў: Кодэкс аб шлюбе і сям'і, Выбарчы, Грамадзянскі, Жыллёвы, Працоўны, Водны, Лясны, Кодэкс аб зямлі, Кодэкс аб нетрах, Кодэкс гандлёвага мараплаўства, Кодэкс аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, Грамадзянскі працэсуальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, Крымінальны кодэкс.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
0
мясцовы2/адказаць/
10.01.2023
Ёсць нешта экстрэмісцкае ў гэтым
0
Праўдаруб/адказаць/
10.01.2023
Вось ён той самы крок на сустрач змагарам
0
Вольга/адказаць/
10.01.2023
Пераклалі як раз тады, калі дзеючых законаў у краіне няма аніякіх.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930