Знайсці
10.01.2023 / 23:48РусŁacБел

У ЗША муж зніклай жанчыны шукаў у інтэрнэце інфармацыю, як пазбавіцца ад 52-кілаграмовага цела

У амерыканскім штаце Масачусетс паліцыя з 4 студзеня шукае 39-гадовую маці траіх дзяцей Ану Уолш. Пра знікненне Аны паведаміў яе працадаўца ў Вашынгтоне, а яму, у сваю чаргу, патэлефанаваў занепакоены муж жанчыны, 46-гадовы Браян Уолш. Паліцыя ўзялася за расследаванне і выявіла дзіўныя рэчы, паведамляе «Голас Амерыкі».

Падчас следства Уолш паведаміў, што ягоная жонка з'ехала ў Вашынгтон на світанку 1 студзеня і з таго часу не паяўлялася. Аднак пазней праваахоўныя органы выявілі кроў і скрываўлены нож у склепе дома сямейнай пары.

Да таго ж на электронных прыладах Уолша выявілі ў гісторыі пошуку запыт «як пазбавіцца ад жаночага цела вагой 52 кілаграмы».

Таксама мужчыну бачылі ў краме тавараў для дома — ён набываў мыйныя сродкі на суму 450 даляраў.

Браян Уолш знаходзіцца на выпрабавальным тэрміне і пад хатнім арыштам па федэральнай справе аб продажы падробленых карцін Эндзі Уорхала на платформе eBay ў 2016 годзе. Цяпер ён змешчаны пад варту ў сувязі з увядзеннем у зман праваахоўных органаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера