Знайсці
12.01.2023 / 17:461РусŁacБел

Магла выбухнуць у любы момант: з грудзей параненага ўкраінскага вайскоўца дасталі неразарваную гранату ФОТА

Украінскаму салдату ў грудзі прыляцела граната з падствольнага гранатамёта. Ëн выжыў, бо граната не ўзарвалася.

Фота: фэйсбук Камандавання медыцынскіх сіл УСУ

9 студзеня Камандаванне медыцынскіх сіл УСУ ў сваім фэйсбуку паведаміла аб правядзенні хірургічнай аперацыі па выманні з грудзей свайго параненага вайскоўца неразарванай гранаты САГ (Стрэл Аскепкавы Гранатамётны — боепрыпас даўжынёй 4 см, які выстрэльваецца з гранатамёта і можа праляцець каля 400 м).

У паведамленні таксама сказана, што для бяспекі медыцынскага персаналу аперацыю праводзілі пад наглядам двух сапёраў.

Да публікацыі ў тым ліку прымацаваныя фатаграфіі з рэнтгенаўскім здымкам, на якім бачная тая самая граната побач з сэрцам салдата, і хірургам, які трымае ў руках вынятую акрываўленую выбухоўку ўжо пасля правядзення аперацыі.

Фота: facebook-старонка Камандавання медыцынскіх сіл УСУ

«Аперацыю праводзіў адзін з самых дасведчаных хірургаў УСУ — генерал-маёр медыцынскай службы Андрэй Верба — без электракаагуляцыі, бо граната магла падарвацца ў любы момант», — напісана ў публікацыі.

Камандаванне медыцынскіх сіл УСУ таксама паведаміла, што аперацыя прайшла паспяхова, а паранены вайсковец быў адпраўлены на далейшую рэабілітацыю і лячэнне.

Чытайце яшчэ:

Сакратар РНБА Украіны: Да гадавіны пачатку вайны Расія пойдзе ва-банк

Маштаб разбурэнняў у Салядары ФОТА

Пакістан адпраўляе ва Украіну 159 кантэйнераў з боепрыпасамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Олег /адказаць/
12.01.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера