Знайсці
12.01.2023 / 18:177РусŁacБел

Колькі трэба ўзброеных сілавікоў, каб затрымаць аднаго чалавека з паднятымі рукамі?

Затрымалі гарадзенца, які некалі быў адміністратарам амаль нежывых раённых чатаў.

Скрыншот з відэа ГУБАЗіКа

У відэа на мужчыну, які стаіць з паднятымі рукамі, налятаюць чатыры спецслужбоўцы са зброяй і брутальна кідаюць яго на асфальт. У наступным кадры ў мужчыны падрапаны твар — відаць, гэта наступствы падзення.

Гаворка ў відэа ідзе пра 32-гадовага гарадзенца Сяргея Ботвіча. ГУБАЗіК вінаваціць яго ў тым, што мужчына пакідаў каментары ў розных чатах і сам стварыў два раённыя. Тыя чаты, калі іх сапраўды ствараў ён, былі вельмі невялікія і не надта актыўныя, цяпер яны дакладна не існуюць.

Знайсці Сяргея маглі па тым, што ён змяніў сваё імя ў тэлеграме на сапраўднае і адкрыў пошук па нумары, не змяніўшы і не перастварыўшы акаўнт (да акаўнта прывязанае ягонае фота).

Так зараз выглядае акаўнт Сяргея.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Затрымалі беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Расказваем, як яго знайшлі

Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
28
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
53
0
на працу ў форме не хаджу, бо харкаюць у спіну/адказаць/
13.01.2023
лукашысты раз' язджаюць на амерыканскім Фордзе і тымчасова брэшуць на "дрэнны захад". Ці гэта не дэбілы?
1
Бяспека/адказаць/
13.01.2023
ПрСр,

Мейце наўвазе, што ўвесь Тэлеграм праглядаецца спецслужбамі.
0
Мы не браты з татара-манголамі/адказаць/
13.01.2023
Бяспека,хлусня
а) не рэгістрыруйце тэлеграм на бел сімку і падключайце 2ух фактарную аут.
б) карыстайцеся проксі
в) час ад часу выдаляйце аккаунт (НЕ ПРЫЛАДУ, а аккаунт (праз сайт my.telegram.org))
і стварайце зноў
г) ня пішыце асабістых звестак у чатах
д) адключыце аўта-загрузку медыя (відыя і фота павінны грузіцца толькі калі вы на іх націснеце)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930