Знайсці
12.01.2023 / 19:31РусŁacБел

«Вагнер» перавозіць целы загінулых байцоў па Расіі з дапамогай звычайных дальнабойшчыкаў

Для перавозкі целаў загінулых байцоў ПВК «Вагнер» шукае звычайных дальнабойшчыкаў. Пра гэта піша выданне «Осторожно, новости». 

У фірме, якая выступае ў якасці пасярэдніка, расказалі, што замовы на перавозку з'яўляюцца «амаль кожны дзень, на жаль».

За перавозку «грузу 200 у суцэльнаметалічнай абалонцы» вагой у 6 тон і аб'ёмам 82 кубаметры (гэта аб’ём стандартнай фуры) заказчык гатовы заплаціць 60 тысяч рублёў (870 даляраў) «наяўнымі без гандлю».

Груз адпраўляюць без суправаджэння, аднак выдаюць усе неабходныя дакументы з морга.

Адзначаецца, што попыт на такія перавозкі вельмі вялікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930