Знайсці
13.01.2023 / 12:235РусŁacБел

Навукоўцы знайшлі раней невядомыя гены, якія паказваюць, што чалавек усё яшчэ эвалюцыянуе

Хоць гэта часам і не зусім відавочна, калі глядзець на асобных двухногіх, — новае даследаванне выявіла, што людзі ўсё яшчэ працягваюць развівацца праз сем мільёнаў гадоў пасля аддзялення ад іншых сысуноў.

Фота: vecteezy

Меркавалася, што навукоўцы раскрылі ўсе сакрэты чалавечага геному яшчэ ў 2003 годзе, калі было абвешчана, што падвойная спіраль жыцця была цалкам секвенавана (былі вызначаны ўсе паслядоўнасці) і сабрана. Безумоўна, некаторыя часткі адсутнічалі, але гэта былі нязначныя прабелы, адкінутыя як неістотныя, бо яны, здавалася, не кадзіравалі нічога функцыянальнага (тое, што ў той час лічылася «смеццевай ДНК»).

Але нават у смецці ёсць схаваныя скарбы. Даследаванні паказалі, што варыяцыі ў гэтых несеквенаваных участках вельмі ўплываюць на здароўе чалавека — ад старэння да такіх захворванняў, як рак; і нават на парушэнні развіцця, такія як аўтызм. У 2022 годзе знакавае даследаванне нарэшце раскрыла геномную невядомасць, цалкам секвенаваўшы астатнія восем адсоткаў нерасшыфраванай ДНК.

Цяпер навукоўцы выявілі, што некаторыя генетычныя паслядоўнасці кадзіруюць бялкі, у якіх адсутнічаюць відавочныя продкі. Генетыкі называюць іх генамі-сіротамі. Даследчыкі мяркуюць, што некаторыя з гэтых генаў-сірот узніклі спантанна ў працэсе нашага развіцця, у адрозненне ад іншых, якія мы атрымалі ў спадчыну ад нашых продкаў-прыматаў.

Міжнародная група навукоўцаў ідэнтыфікавала 155 «мікрагенаў», якія спантанна ўзніклі з малюсенькіх участкаў ДНК пасля аддзялення ад нашых продкаў-прыматаў. Некаторыя з іх звязаныя са старажытным паходжаннем усіх млекакормячых, а некаторыя — з хваробамі.

StudyFinds піша, што даследаванне адкрывае магчымасць больш дэталёва вывучыць уплыў генаў на арганізм. Так, некаторыя новыя гены аказаліся звязаныя з некалькімі захворваннямі. Былі выяўленыя ДНК-маркеры, якія паказвалі на сувязь з мышачнай дыстрафіяй і пігментным рэтынітам, што прыводзіць да страты зроку. Іншыя ўтрымлівалі хімічныя рэчывы, якія звязваюць з павышанай рызыкай развіцця карлікавасці або сіндрому Алазамі (рэдкага генетычнага адхілення).

Акрамя сувязі з хваробамі, даследчыкі таксама выявілі новы ген, звязаны з тканкай сэрца чалавека. Гэты ген з'явіўся ў людзей і шымпанзэ адразу пасля аддзялення ад гарыл, што паказвае, наколькі хутка ген можа развіцца, каб стаць важным для арганізма. Навукоўцы кажуць, што ў будучых даследаваннях будзе вельмі цікава зразумець, што могуць рабіць усе гэтыя мікрагены і ці могуць яны непасрэдна ўдзельнічаць у іншых захворваннях.

Высновы праліваюць святло на папярэднія глабальныя даследаванні нашай ДНК, якія паказваюць, што натуральны адбор унёс і ўсё яшчэ працягвае ўносіць змены ў наша развіццё. Часам пэўныя рысы, створаныя генетычнымі мутацыямі, дапамагаюць арганізму выжываць або размнажацца. Такія мутацыі з большай верагоднасцю перадаюцца далей, таму колькасць іх павялічваецца. Калі змены шкодныя, натуральны адбор звычайна ім супрацьстаіць.

У той жа час уплыў натуральнага адбору з часам можа адыгрываць усё меншую ролю ў развіцці чалавека. Гэта можа зрабіць працэс мутацый у пэўнай меры бескантрольным і нават дапамагчы паскорыць эвалюцыю нашай ДНК.

Сама частата мутацый чалавека таксама можа змяняцца. Сцвярджаецца, што асноўнай крыніцай мутацый у ДНК чалавека ёсць працэс дзялення клетак, у выніку якога ствараюцца сперматазоіды. Чым старэйшыя становяцца асобіны мужчынскага полу, тым больш мутацый адбываецца ў іх сперме. Такім чынам, калі мужчынскі ўнёсак у генафонд змяняецца — напрыклад, калі пары адкладаюць нараджэнне дзяцей, — хуткасць мутацый таксама змяняецца.

Калі прыняць пад увагу, што эвалюцыя адбываецца не толькі шляхам натуральнага адбору, становіцца ясна, што працэс наўрад ці калі-небудзь спыніцца. Вызваленне нашых геномаў ад ціску натуральнага адбору толькі адкрывае іх для іншых эвалюцыйных працэсаў, што робіць яшчэ больш цяжкім прадказанне таго, якія будуць людзі ў будучыні. Аднак цалкам магчыма, што дзякуючы развіццю сучаснай медыцыны будучыя пакаленні чакае больш генетычных праблем.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
0
0
во все тяжкие/адказаць/
14.01.2023
Мінак, ці ўсе шкодныя рэчывы пералічыў, вумнік? 
2
Максим Дизайнер/адказаць/
18.01.2023
Судя по комментариям колбасных эммирантов на НН - не все.
0
Иммигрантская колбаса/адказаць/
20.01.2023
Максим Дизайнер Ну ты-то понятное дело,не колбасный иммигрант,не! Ни за каким длинным рублем не погнался в далекие еб*ня—прометеев огонь познания,и токмо он вёл тебя сквозь тернии,да?Утирая выступивший от непосильной ноши знаний пот со лба,ты отмахивался от длинных рублей с колбасой,как от назойливых мух и слабым голосом взывал: ещё знаний,ещё! Но вокруг же одни черствые иммигранты с колбасой... Тоже чёрствой.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930