Знайсці
12.01.2023 / 21:184РусŁacБел

Кампанія IKEA выставіла беларусу Пятру Маркелаву вялікі рахунак за флэшмоб

Шведскі мэблевы гігант IKEA патрабуе з беларускага актывіста Пятра Маркелава кампенсацыю ў памеры крыху больш за 8500 еўра за шкоду, нанесеную падчас яго акцыі пратэсту ў пражскай краме. Пра гэта сам Маркелаў напісаў у інстаграме.

Пятро Маркелаў

У лістападзе мінулага года, паводле звестак чэшскай паліцыі, Маркелаў зайшоў у краму IKEA, дзе рассёк сякерай дзве белыя тумбачкі, абліў іх чырвонай фарбай і заявіў праз гучнамоўнік, што такім чынам пратэстуе супраць «супрацоўніцтва IKEA з уладамі Беларусі». Пасля гэтага Маркелава затрымалі, але пазней адпусцілі на волю.

Акцыю Маркелаў правёў пасля публікацыі ў еўрапейскай прэсе артыкула, што IKEA нібыта працавала з пастаўшчыкамі, якія выкарыстоўвалі працу беларускіх зняволеных, у тым ліку і палітычных.

У самой кампаніі на гэта адказалі, што ў іх бізнэсе «няма месца парушэнням правоў чалавека». Па словах прэс-сакратара, у 2021 годзе IKEA прыняла рашэнне спыніць развіццё ў Беларусі з-за праблем з правамі чалавека і непрадказальнай сітуацыяй.

Чытайце таксама:

Актывіста Пятра Маркелава вызвалілі. Ён чакае рашэння пракурора

У Чэхіі затрымалі беларуса, які пратэставаў у краме IKEA

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
13
0
IKEA, не кармі лукашэнку/адказаць/
12.01.2023
Гэта вельмі добра, IKEA купляе прадукцую бабруйскага і іншых дрэваапрацоучых і мяблевых заводаў!
Трэба скончыць гандаль!
0
Enemy of my enemy/адказаць/
12.01.2023
еще одна причина не покупать продукцию этой корпорации.
10
Параска/адказаць/
12.01.2023
ИКЕА это не проходной двор
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930