Знайсці
13.01.2023 / 14:182РусŁacБел

Літоўскі тэатр оперы і балета прыбраў творы расійскіх кампазітараў. Замест «Рамэа і Джульеты» пакажуць «Барбару Радзівіл»

Літоўскі Нацыянальны тэатр оперы і балета (ЛНТОБ) паведамляе, што мяняе рэпертуар, адмаўляючыся ад твораў рускіх класікаў. 10, 11 і 14 лютага замест «Рамэа і Джульеты» Сяргея Пракоф'ева пакажуць балет «Барбара Радзівіл», а 23, 24 і 25 лютага замест «Вясны» Ігара Стравінскага — балет «Працэс», паведамляе Delfi.lt.

Балет «Барбара Радзівіл». Фота: Delfi

«Абодва балеты — вядомыя творы нацыянальнай сцэны. Балет Анжалікі Холінай «Барбара Радзвіл» паспяхова збірае поўныя залы ўжо 12-ы сезон — з вясны 2011 года. Квіткі на гэты балет купіць нялёгка. У балеце гучыць музыка Стасіса Вайнюнаса, Арвідаса Малцыса і іншых кампазітараў, аўтар сцэнаграфіі — мастак Марыюс Яцоўскіс, мастак па касцюмах — Юозас Статкявічус.

«Працэс» — дэбютны спектакль Марцінаса Рымейкіса — публіка ўпершыню ўбачыла ў снежні 2017 года. Сцэнаграфію да балета паводле рамана Франца Кафкі «Працэс» стварыў Марыус Яцоўскіс.

«Прыносім прабачэнні гледачам, якія загадзя куплялі квіткі на вышэйзгаданыя спектаклі, але ўбачаць іншыя. Аднак ЛНТОБ вырашыў улічыць рэкамендацыю Мінкульта і часова, да заканчэння вайны ва Украіне, устрымацца ад публічных паказаў твораў рускіх аўтараў, паколькі ў Расіі культура цесна звязана з агрэсіўнай палітыкай гэтай краіны. Аб гэтым, звяртаючыся да сусветнай культурнай супольнасці, прасіў і міністр Украіны Аляксандр Ткачэнка. Мы спадзяёмся на разуменне гледачоў ЛНТОБ і іх падтрымку, тым больш, што замест балетаў, ад якіх мы адмаўляемся, мы пакажам любімыя публікай спектаклі», — сказала прадстаўнік ЛНТОБ Юргіта Скетыце-Нарвайшэне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
мясцовы2/адказаць/
13.01.2023
А яшчэ сёння Літва адзначае чарговую гадавіну падзей каля віленскай тэлевежы
0
Таня /адказаць/
13.01.2023
Посмотрев на снимки из Бучи … трудно рядом со словом культура написать слово русская … пройдёт десятки лет после этой войны в течение которых россиянам надо будет доказать миру что это словосочетание они могу употреблять заслуженно
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930